Беларуская Служба

СМІ: У Маршы 4 чэрвеня ў Варшаве ўдзел прынялі каля 300 тыс. чалавек

05.06.2023 09:12
Мерапрыемства пачалося апоўдні на Плошчы на Раздарожжы, каля ўрадавага кварталу ў Варшаве. 
   , 4  2023 .
Удзельнікі маршу ў Варшаве, 4 чэрвеня 2023 г. Фота: PAP/Paweł Supernak

4 чэрвеня праз Варшаву прайшоў марш, арганізаваны «Грамадзянскай платформай». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных партый, за выключэннем праварадыкальнай «Канфедэрацыі». «Злодзеі ва ўладзе, тыя, хто скраў, нашкодзіў простаму чалавеку, знішчыў дзяржаўныя СМІ, зрабіў замах на канстытуцыю. Яны адкажуць за гэта, літасці не будзе» – заявіў перад удзельнікамі маршу колішні прэм'ер Польшчы, лідар буйнейшай апазіцыйнай партыі Дональд Туск, якога цытуе партал polsatnews.pl.

Мерапрыемства пачалося апоўдні на Плошчы на Раздарожжы, каля ўрадавага кварталу ў Варшаве. Перад пачаткам шэсця выступілі: Дональд Туск, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і былы прэзідэнт Лех Валэнса.

«Не бойцеся, нас сёння ніхто не заглушыць. Нас тысячы, з Польшчай у нашых сэрцах», – пераконваў Дональд удзельнікаў сустрэчы Дональд Туск. Лідар «Грамадзянскай платформы» таксама падзякаваў былому прэзідэнту Леху Валэнсу, падкрэсліўшы, што менавіта яму Польшча абавязана першымі часткова свабоднымі выбарамі 4 чэрвеня 1989 года, якія прывялі да падзення камунізму ў краіне. «Сёння нам трэба выканаць місію падобнай важнасці. Сёння ўсе людзі добрай волі ў Польшчы будуць паслядоўнымі, мужнымі, спакойнымі і аптымістычнымі, пойдуць да перамогі», – падкрэсліў Туск.

Паводле дадзеных партыі «Грамадзянскай платформа», удзел у Маршы 4 чэрвеня прынялі каля 500 тысяч палякаў. Аднак партал Onet, абапіраючыся на ўласныя падлікі, паведамляе, што колькасць удзельнікаў акцыі пратэсту ў кульмінацыйным пункце была не менш за 300 тысяч чалавек.

эж