У «Палітычным салоне Тройкі» у генеральнага сакратара кіроўнай у Польшчы партіы «Праваі справядлівасць» Кшыштафа Сабалеўскага запыталіся пра ўражанні ад маршу Дональда Туска, які ў нядзелю прайшоў па вуліцах Варшавы. «Нягледзячы на ілюзорныя чаканні старшыні «Грамадзянскай платформы», яўка была не такой высокай, як разлічваў сам Туск. А ён разлічваў на паўмільёна ўдзельнікаў», – лічыць палітык, якога цытуе выданне niezeleżna.pl.
Паводле Сабалеўскага, зыходзячы з гэтай падзеі, бачна, што «дэмакратыя ў Польшчы адчувае сябе выдатна».
«Гэта сведчыць пра тое, што дэмакратыя ў Польшчы функцыянуе выдатна і, магчыма, яе стан найлепшы ў нашай гісторыі, бо вельмі шмат людзей могуць выказаць сваю незадаволенасць або выказаць свае пачуцці на вуліцах Варшавы. Больш культурна, чым пад адным лозунгам 8 зорак (алюзія да нецэнзурнага звароту да кіроўнай партыі – рэд.), якім кіраваўся ўвесь марш», – заявіў палітык «Права і Справядлівасці».
На старонках выдання niezeleżna.pl адзначаюць, што ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел лідары асноўных апазіцыйных груповак, у тыл ліку, старшыня Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш, лідар партыі «Польшча 2050» Шымон Галоўня і кіраўнік «Новых левых» Уладзімір Чажасты.
Хаця яны атрымалі прамое запрашэнне выступіць ад самаго Туска, ніхто з іх ім не скарыстаўся. Таму на сцэне не было відаць ні Галоўні, ні Касіняка-Камыша, ні Чажастага. Толькі былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса скарыстаўся магчымасцю выступіць перад удзельнікамі маршу 4 чэрвеня ў Варшаве.
эж