Як паведамляецца ў справаздачы пра фізычную актыўнасьць палякаў MultiSport Index, за апошнія пяць гадоў узровень фізічнай актыўнасці застаецца на адным узроўні – амаль двое з трох апытаных заяўляюць, што займаюцца спортам хаця б раз на месяц (сёлета 64 працэнты).
Даследаванне MultiSport Index праводзіцца ўжо некалькі гадоў ад імя Benefit Systems і мае на мэце праверку фізічнай і спартыўнай актыўнасці палякаў. Паняцці падобныя, але не аднолькавыя – фізічнай актыўнасцю лічыцца любая фізічная актыўнасць, не звязаная з працай, у тым ліку язда на ровары ў транспартных мэтах і хада пешшу. Спартыўная актыўнасць не ўключае апошнія два элементы і вызначаецца ў даследаванні як больш свядомы занятак, прынамсі, раз на тыдзень.
Аўтары сёлетняга даследавання робяць пазітыўныя высновы наконт больш свядомага падыходу да спорту. Амаль кожны пяты рэспандэнт (18%) займаецца спортам пяць разоў на тыдзень і больш, і амаль столькі ж людзей (17%) актыўныя тры-чатыры разы на тыдзень. Кожны трэці чалавек, які займаецца фізічнай актыўнасцю ўсяго 1-3 разы на месяц, мяркуе, што яго ўзровень актыўнасці недастатковы.
Аднак кожны трэці паляк не займаецца фізічнай актыўнасцю нават раз на месяц. Адсутнасць рэгулярнай фізічнай актыўнасці з'яўляецца новым для чалавечага арганізма ў кантэксце эвалюцыі і можа павялічыць успрымальнасць да многіх захворванняў. Цяпер большасць медыцынскіх візітаў звязана з т.зв хваробамі цывілізацыі, якія таксама называюць «хваробамі ладу жыцця». То бок яны залежаць ад нашых штодзённых звычак, – гэта, напрыклад, сон, харчаванне і ўзровень фізічнай актыўнасці. Чым больш фізічна актыўнае грамадства, тым больш здаровае грамадства, а значыць – менш пацыентаў у дыябетычных ці кардыялагічных дыспансерах.
Сярод тых, хто займаецца спортам, аднымі з самых папулярных дысцыплін па-ранейшаму застаюцца язда на ровары (35%) і бег (31%). Цікава, што ў сёлетнім апытанні вялікую папулярнасць набылі заняткі ў трэнажорнай зале і фітнес-клубах – за апошнія тры месяцы, што папярэднічалі апытанню, імі карыстаўся кожны трэці рэспандэнт (31%, змена на 11 п.п. у параўнанні з папярэднім апытаннем – самы высокі рост папулярнасці сярод усіх відаў дзейнасці).
Для палякаў інтэнсіўныя фізічныя практыкаванні ў такіх установах зʼяўляюцца, між іншым, спосаб барацьбы з псіхічным стрэсам. 32 працэнты рэспандэнтаў заявілі, што фізічная актыўнасць – лепш здымае стрэс, чым прагляд тэлеперадач або серыялаў. Пераважная большасць апытаных (84%) згодныя са сцвярджэннем, што рэгулярная фізічная актыўнасць зніжае стрэс і дрэнныя эмоцыі.
Цяпер 42 працэнты жыхароў Польшчы займаюцца спортам для паляпшэння псіхічнага стану, а для прафілактыкі здароўя – кожны чацверты.
У клубах сеткі Zdrofit база пропускаў павялічылася на 19 працэнтаў у параўнанні з першым кварталам мінулага года. Да пандэміі штогадовы прырост новых кліентаў быў не такім значным.
«Са справаздачы вынікае, што добрым стымулам для наведвання спартыўных абʼектаў можа стаць выплата супрацоўнікам у выглядзе карты MultiSport – ужо 85 працэнтаў яе ўладальнікаў заяўляюць, што яны займаюцца спортам як мінімум раз на тыдзень. Моладзь найбольш актыўная: кожны пяты ва ўзросце 18-24 гадоў займаецца спортам пяць разоў на тыдзень і часцей, кожны трэці – тры-чатыры разы на тыдзень. Для параўнання, ва ўзросце 40-49 гадоў гэта ўсяго 17 і 11 працэнтаў, адпаведна», – каментуе Томаш Гронь, кіраўнік філіялу Benefit Systems Fitness.
Згодна з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), усе дарослыя павінны займацца як мінімум 2,5-5 гадзінамі «аэробнай фізічнай актыўнасці ўмеранай інтэнсіўнасці» на тыдзень. Гэта тэрмін для практыкаванняў, якія павышаюць пульс – хуткая хада, бег, скачкі са скакалкай або плаванне. Нетаропкая прагулка не зʼяўляецца адным з іх.
Па дадзеных СААЗ, да 2030 года паўмільярда чалавек будуць пакутаваць ад хвароб сэрца, атлусцення, дыябету або іншых неінфекцыйных захворванняў, звязаных з недастатковай фізічнай актыўнасцю. Прыблізны кошт, то бок затраты на лячэнне ды інш., гэтага бяздзеяння складае 27 мільярдаў долараў у год.
rp.pl / вх