Беларуская Служба

Маладыя беларускія бацькі: У Польшчы больш сучасная сістэма адукацыі, чым у Беларусі, нашаму сыну яна адкрые вочы на свет

12.06.2023 09:08
А пра тое, як Лявон і Вольга збіраюцца выхоўваць маленькага Васіля ў шматмоўным і шматкультурных атачэнні слухайце ў далучаным гукавым файле.
Аўдыё
  • Маладыя беларускія бацькі: У Польшчы больш сучасная сістэма адукацыі, чым у Беларусі адукацыі, нашаму сыну яна адкрые вочы на свет
Ілюстрацыя shutterstock.com/FamVeld

Польшча паволі але ўпэўнена робіцца другім домам для вялікай колькасці беларусаў. Вымушаная эміграцыя і адсутнасць магчымасці вярнуцца дадому ў Беларусі нават у якасці госця спрыяе росту беларускіх шлюбаў у Польшчы, гэта і не дзіўна.

Нашы сённяшнія суразмоўцы – беларусы Лявон і Вольга, якія год таму пабраліся ў Варшаве. Надоечы ў пары нарадзіўся сын – Васілька. Гісторыі Вольгі і Лявона адрозніваюцца, малады бацька жыве ў Польшчы ўжо каля 20 гадоў, а маладая маці апынулася тут толькі два гады таму. Як так склалася, што фактычна маладзёнаў спалучыў 2020 год, распавядае Лявон:

- Нават не ведаю, як так склалася, але агулам я правёў у Польшчы каля 20 гадоў. Працяглы час жыў на дзве краіны, а ўжо апошнія пяць гадоў пастаянна жыў тут. Шчыра кажучы, калі б не 2020-ты, я бы цалкам асіміляваўся, але тады ўсё перавярнулася. У 2020-м упершыню адчуў, што тут ёсць сапраўдная беларуская дыяспара, якой раней не было, я яе не адчуваў. Выходзіць, што праз падзеі 2020 года сустрэў сваю жонку, Волю. (...)

Вольга, гаворачы пра сваю адаптацыю ў Польшчы, кажа, што моўнае пытанне не выклікае ў яе вялікіх цяжкасцяў, а вялікая і моцная беларуская дыяспара і беларускае жыццё ў Польшчы дазваляе залагодзіць цяжкія моманты ўладкавання ў новай краіне:

- Польскую мову вучу памалу, праз побыт, хаджу ў крамы, паліклінікі і г. д. Калі раптам не атрымоўваецца знайсці агульную мову на дапамогу прыходзіць беларуская, ці ангельская. Нягледзячы на тое, што я прыехала сюды без валодання польскай мовай, я не адчуваю з гэтым цяжкасцяў. (...)

Гаворачы пра будучыню сваёй сям’і, свайго сына Васіля ў Польшчы, Лявон і Вольга звяртаюць увагу больш магчымасцяў для асабістага развіцця ў Польшчы, чым у Беларусі:

- У Польшчы значна больш магчымасцяў для жыцця і развіцця. Польшча значна больш ліберальная, тут працуюць законы, тут больш эканамічнай і палітычнай свабоды і ў нашага дзіцяці будзе больш магчымасцяў для развіцця. ()

- У Польшчы больш сучасная сістэма адукацыі, нашаму малому адкрыць вочы на свет. У Беларусі былі добрыя ініцыятывы, якія маглі таксама прывесці да гэтага, але там усё здушвае дзяржава.

А пра тое, як Лявон і Вольга збіраюцца выхоўваць маленькага Васіля ў шматмоўным і шматкультурных атачэнні, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Параўноўваем вучобу ў польскай і беларускай базавай школе

30.08.2022 17:07
Мама школьніцы пра падрыхтоўку да 1 верасня: у польскіх бацькоў большы выбар асартыменту, чым у беларускіх.