Беларуская Служба

Энергетычная кампанія Enea і Войскі тэрытарыяльнай абароны Польшчы абвясцілі аб стратэгічным супрацоўніцтве

08.06.2023 08:09
Па словах камандуючага Войскамі тэрытарыяльнай абароны Польшчі брыгаднага генрал Мацея Кліша, забеспячэнне бесперабойных паставак электраэнергіі зʼяўляецца адным з ключавых элементаў пабудовы ўсеагульнай абароннай гатоўнасці. 
Ілюстрацыя Shutterstock/Lukasz Pajor

Operator Enea – гэта польская энергетычная кампанія, якая знаходзіцца ў Познані і з'яўляецца чацвёртай па велічыні энергетычнай групай у Польшчы. Партал energetyka24.com паведамляе, што падпісаны кантракт датычыць перш за ўсё ўмацавання абароназдольнасці Польшчы, у т.л. праз навучанне спецыялістаў па энергетычнай бяспецы для Войскаў тэрытарыяльнай абароны, якое правядуць супрацоўнікі кампаніі Enea. Пагадненне таксама датычыцца распрацоўкі сцэнарыяў вучэнняў і парадку сумесных дзеянняў у крызісных сітуацыях.

Палявыя вучэнні, якія праводзяцца дасведчанымі супрацоўнікамі энергетычнай кампаніі Enea, дазволяць вайскоўцам лепш зразумець спецыфіку абʼектаў энергетычнай інфраструктуры, а таксама правілы бяспекі ў сітуацыі, якая патрабуе ўмяшання.

Па словах камандуючага Войскамі тэрытарыяльнай абароны Польшчі брыгаднага генрал Мацея Кліша, забеспячэнне бесперабойных паставак электраэнергіі зʼяўляецца адным з ключавых элементаў пабудовы ўсеагульнай абароннай гатоўнасці. «З іншага боку, перапыненне энергазабеспячэння зʼяўляецца адной з асноўных мэтаў праціўніка, як паказвае вайна ва Украіне. Таму ўзаемадзеянне Войскаў тэрытарыяльнай абароны і кампаніі Enea накіравана на ўзаемнае павышэнне аператыўных магчымасцяў у мірны час, але перш за ўсё падчас крызісных сітуацый», – адзначыў генерал.

эж

Войскі тэрытарыяльнай абароны падрыхтавалі курсы для афіцэраў

30.04.2023 12:13
Заяўкі падалі 200 чалавек.