Беларуская Служба

Урад Польшчы не згодны з ідэямі ЕС наконт міграцыйнай плаітыкі, аднак ён сам адкрыў межы для выхадцаў з іншых культур

13.06.2023 18:45
Польскі ўрад выступае супраць ідэі размеркаванай міграцыйнай палітыкі ў ЕС, баючыся прытоку мігрантаў у краіну. Аднак сам ён шырока расчыніў дзверы для людзей з іншых краін, піша выданне Rzeczpospolita.
 .
Ілюстрацыйнае фота.PAP/CTK/Petr Sznapka

Справа не толькі ў блізкіх палякам культурна ўкраінцах, мільёны якіх прыехалі пасля агрэсіі Расіі супраць іх радзімы. З 2015 года, калі партыя PiS прыйшла да ўлады, колькасць дазволаў на часовае пражыванне, выдадзеных грамадзянам 19 краін з далёкіх культурных колаў, павялічылася ў пяць разоў, гэта тычыцца Егіпта, Зімбабвэ, Індыі, а таксама былых савецкіх рэспублік – Грузіі, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстану.

За восем гадоў колькасць дазволаў на часовае пражыванне для грамадзян толькі 19 краін павялічылася з 18 тысяч у 2010 годзе да амаль 86,5 тыс. І гэта без уліку бежанцаў з Украіны і грамадзян Беларусі.

На самай справе многіх хвалюе толькі ўезд у Шэнгенскую зону. «Допуск такой колькасці замежнікаў з культурна далёкіх ад Польшчы краін паказвае стаўленне кіраўнікоў да пытання іміграцыі. PiS палохае грамадзян пагрозай ісламізацыі, а на практыцы праводзіць палітыку адчыненых дзвярэй», – мяркуе дэпутат ад Польскага згуртавання Марэк Бернацкі, былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

За восем гадоў праўлення PiS была выдадзена рэкордная колькасць відаў на жыхарства для мігрантаў з-за межаў Еўропы – найбольшая колькасць для грузінаў і індыйцаў.

Тэма міграцыі вярнулася з апратэставаным урадам Польшчы пактам ЕС аб размеркаванай адказнасці сярод краін ЕС, які ўключае два ключавыя правілы для кіравання хвалямі бежанцаў у ЕС. Яны былі прынятыя ў чацвер у Бруселі пры супрацьстаянні Польшчы і Вугоршчыны, устрымалася Чэхія. З аднаго боку, пакет прадугледжвае больш жорсткія працэдуры на межах і большую адказнасць краінаў уезду імігрантаў у ЕС (пераважна Італіі і Грэцыі), але з іншага – салідарнасць іншых краін, якая праяўляецца ў прынцыпе рэлакацыі.

Гэта вяртанне да рашэння 2015 года, калі Еўрасаюз не змог справіцца з хваляй бежанцаў, якую распачала вайна ў Сірыі. Цяпер размова ідзе пра пастаянны інструмент палітыкі прытулку. Тыя, хто не хоча пераезду, павінны заплаціць па 20 тысяч еўра краінам, якія прымуць іх наўзамен. Польшча заяўляе, што будзе дамагацца блакавання заканадаўчага працэсу на наступным этапе, то бок у Еўрапарламенце. І калі рашэнне будзе прынята і там, то ні прымаць бежанцаў у рамках перасялення, ні плаціць за іх не збіраецца. Гэта азначае парушэнне законаў ЕС, і Брусель зможа аспрэчыць гэта ў судзе ЕС. А таксама можа накласці фінансавыя санкцыі ў выглядзе штрафаў.

Rzeczpospolita / вх

Міністр ЕС: Польскай згоды на абавязковы механізм перасялення мігрантаў дакладна не будзе

31.05.2023 16:23
Сустрэчы амбасадараў краінаў ЕС праходзяць у Бруселі ў закрытым рэжыме. Тэма сустрэчы ў сераду была рэформа сістэмы прытулку і міграцыі ў ЕС.

«Гэта называецца «эмігранцкая бурбалка». Пагаварылі з беларусамі, якія пакуль не вывучылі польскай мовы да ўзроўню свабодных дыскусій

02.06.2023 16:49
Мы паразмаўлялі з беларусамі, якія прыехалі ў Польшчу два і больш гадоў таму на тэму, чаму ў іх не атрымалася за гэты час вывучыць польскую мову, каб упэўнена весці вялікія дыялогі, тлумачыць сваю пазіцыю і гэтак далей.

Прэсавы сакратар ураду Пётр Мюлер негатыўна ацаніў міграцыйны пакт, прыняты міністрамі ўнутраных справаў ЕС

12.06.2023 17:55
«Польшча не падтрымае гэты дакумент на наступным заканадаўчым этапе. Мы заклікаем усіх польскіх дэпутатаў Еўрапейскага парламента прагаласаваць супраць гэтых рашэнняў і пераканацца, што Польшча не будзе ахоплена такімі рашэннямі ў далейшым заканадаўчым працэсе», – сказаў Пётр Мюлер.