Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы ўспамінаюць ахвяр нямецкіх канцлагераў

14.06.2023 15:15
83-ы гады таму ў нямецкі канцлагер у Асвенцыме прыбыў першы транспарт польскіх вязняў.
Аўдыё
  • Сёння ў Польшчы ўспамінаюць ахвяр нямецкіх канцлагераў
   -
Мемарыял і музей «Аўшвіц-Біркенаў»Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх нацысцкіх канцлагераў і лагераў смерці, які выпадае ў гадавіну першага транспарту вязняў у нямецкі канцлагер „Аўшвіц-Біркенаў” ў Асвенцыме. 83 гады таму, 14 чэрвеня 1940 года, з чыгуначнай станцыі ў Тарнаве на поўдні Польшчы нямецкія акупанты адпавілі ў Ашвенцым 728 мужчынаў-палітвязняў, у тым ліку, членаў польскага незалежніцкага падполля.

Урачыстасці з нагоды 83-й гадавіны першага транспарту вязняў у канцлагер „Аўшвіц” пачаліска да поўдня Імшой ў Цэнтры святога Максіміліяна ў Гармэнжах (Harmęże) – вёсцы ля Асвенцыма. Пасля поўдня ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да дошкі ў памяць аб вязнях першага транспарту.

Былыя вязні „Аўшвіц” і дэлегацыя дзяржаных уладаў, у тым ліку, віцэ-прэм'ер міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі, усклалі кветкі таксама да  Сцяны смерці на тэрыторыі былога нямецкага канцлагера.

Прысутнасць былых вязняў канцлагера на ўрачыстасці асабліва важная ў цяперашні час, калі за мяжой працягваецца вайна, кажа дырэктар музея „Аўшвіц-Біркенаў” Пётр Цывіньскі (Piotr Cywiński):

- Гэтыя асобы ўсё сваё жыццё казалі: „Ніколі больш такога!”. Таму я ім асабліва ўдзячны, паколькі зараз часы становяцца вельмі складанымі.

З першага транспарту вязняў у канцлагер „Аўшвіц-Біркенаў”, то бок з 728 чалавек - перажылі 325, 292 асобы - загінулі, лёс 111 - невядомы.

Ежы Богушу(Jerzy Bogusz) было 18 гадоў, калі ў 1940 годзе яго адправілі ў „Аўшвіц”. Ён атрымаў нумар 61-ы. Прасля многіх гадоў мужчына так успамінаў першы дзень лагернай рэчайснасці:

- 14 чэрвеня мне прывезлі тут - у канцлагер. Нас сустрэлі капо, якія прыехалі з лагера ў Заксенхаузен, каб „клапаціліся” пра нас. Трэба сказаць, што яны рабілі гэта старанна.

Раман Траяноўскі(Roman Trojanowski) таксама пасля многіх гадоў успамінаў, што некаторыя вязні былі перакананыя, што едуць на прымусовую працу ў Трэці Рэйх:

- Паколькі на чыгуначнай станцыі ў Асвецныме цягнік з’ехаў на бакавую дарожку, мы былі перакананыя, што нас вязуць на работу ў Трэці Рэйх. Між тым нас прывезлі ў пекла.

Летась падчас урачыстасцяў у „Аўшвіц” былы вязень Богдан Бартнікоўскі(Bogdan Bartnikowski) ўспамінаў, што першыя дні расійскага ўварваньня ва Украіну нагадалі яму досвед Другой сусветнай вайны:

- Калі я пабачыў першых бежанцаў з Украіны, сярод якіх была дзяўчынка, якая абнімала плюшавага мядзведзя. Я ўзгадаў тады, як сам ехаў у „Біркенаў”, а насупраць сядзела малая дзяўчынка і абнімала ляльку. Няшмат гадоў прайшло і дзеці зноў уцякаюць са сваіх дамоў і страчваюць сваіх блізкім. Свет мала чаму навучыўся, не зрабіў высноваў.

Нямецкі канцлагер „Аўшвіц” быў заснаваны немцамі 14 чэрвеня 1940 года на ўскраіне Асвенцыма, уключанага нацыстамі ў Трэці Рэйх. Назвы: „Аўшвіц” і „Біркенаў” - гэта германізаваныя адпаведнікамі назваў польскіх гарадкоў: Ашвенцым і Бжэзінка.

Канцлагер „Аўшвіц-Біркенаў” быў найбуйнейшым месцам пакутніцтва і знішчэння падчас Другой сусветнай вайны. У ім загінулі як мінімум 1 200 000 чалавек – габрэяў, палякаў і прадстаўнікоў некалькіх дзясяткаў іншых нацыяў.

Вязні „Аўшвіц-Біркенаў” гінулі ў газавых камерах, у выніку рабскай працы, ператамлення, голаду, катаванняў, расстрэлаў і псеўдамедыцынскіх эксперыментаў.

Калі чырвонаармейцы ўвайшлі ў лагер 27 студзеня 1945 года, яны сустрэлі там больш за 7 000 вельмі знясіленых вязняў, у тым ліку каля 500 дзяцей. У гадавіну вызвалення „Аўшвіц” - 27 студзеня - адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, заснаваны ААН у 2005 годзе.

Урачыстасьці з нагоды Нацыянальнага дня памяці ахвяраў нямецкіх нацысцкіх канцлягераў і лагераў смерці адбыліся таксама ў Варшаве. А 12-й гадзіне ўдзельнікі ўсклалі кветкі да дрэва-помніка на тэрыторыі былой вязніцы „Павяк”, а 14-й — да Маўзалея ахвяр фашысцкіх канцлагераў на „Павонзках”. Варшаўскія ўрачыстасці арганізавалі: Упраўленне па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб, Польская асацыяцыя былых палітычных вязняў нацысцкіх турмаў і канцлагераў і Музей турмы „Павяк”.

Пры нагодзе сённяшніх урачыстасцяў на тэрыторыі музея „Аўшвіц-Біркенаў” быў адкрыты новы Цэнтр абслугоўвання наведвальнікаў. У рамках праекта была пабудаванага новая аўтастаянка, месца захоўвання багажу, туалеты, а таксама комплекс з уваходнай брамай, кнігарняй і рэстаранам. Дзякуючы рэалізацыі праекта ўдалося выратаваць ад знішчэння гістарычны будынак, у якім падчас існавання канцлагера размяшчаліся бойня і малаказавод. Новай інфраструктурай наведвальнікі музея „Аўшвіц-Біркенаў” змогуць карыстацца ўжо з заўтрашняга дня.

IAR/аз