Беларуская Служба

«У нас рыхтуюцца кадры для магчымых рэформаў у Новай Беларусі»

28.09.2023 19:07
Вольны Беларускі ўніверсітэт - альтэрнатыва ВНУ ў Беларусі, якія сталі элементам рэжымнай прапаганды, ідэалогіі і кантролю за людзьмі.
Аўдыё
  • «У нас рыхтуюцца кадры для магчымых рэформаў у Новай Беларусі»
Іна Кулейфота: прыватны архіў Іны Кулей

Вольны Беларускі ўніверсітэт існуе вось ужо некалькі гадоў. Установа з’яўляецца альтэрнатывай ВНУ ў Беларусі, якія сталі элементам рэжымнай прапаганды, ідэалогіі і кантролю за людзьмі.

Каардынатар праграм Вольнага Беларускага ўніверсітэту Іна Кулей гаворыць, што ідэя стварэння адукацыйнай установы ўзнікла пяць гадоў таму. «Ідэя стварэння лічбавага ўніверсітэту з’явілася ў Аляксандра Мілінкевіча, які па першай прафесіі з’яўляецца фізікам і выкладчыкам. А сярод яго заснавальнікаў – два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі, светлай памяці Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч, Анжаліка Борыс і іншыя», – гаворыць Іна Кулей.

Вольны Беларускі ўніверсітэт – гэта паслядыпломная адукацыя ў розных галінах, перш за ўсё – гэта эканамічныя напрамкі, а таксама дзяржаўнае кіраванне, кажа каардынатар. «У нас рыхтуюцца кадры для магчымых рэформаў у Новай Беларусі», – зазначае Іна Кулей. Яна пры гэтым падкрэслівае, што Вольны ўніверсітэт супрацоўнічае з вядомымі ВНУ ў розных краінах: з польскімі Варшаўскім і Лодзінскім універсітэтамі, амерыканскім Флорыдскім універсітэтам, французскім Універсітэтам Бардо і эстонскім Талінскім універсітэтам. «Эстонія апярэдзіла ўвесь свет у лічбавай адукацыі і лічбавых тэхналогіях», гаворыць каардынатар праграм, і таму, паводле яе слоў, супрацоўніцтва Вольнага Беларускага ўніверсітэту з эстонскай ВНУ – гэта добры шанец для студэнтаў пашырыць веды ў галіне ІТ.

З Інай Кулей размаўляў Валеры Саўко

размова цалкам – слухайце аўдыёфайл