Беларуская Служба

Апытанне: Палякі менш ахвотна дапамагаюць Украіне

07.10.2023 10:11
Паводле апытання IBRiS для «Rzeczpospolita», амаль палова хоча, каб дапамога захавалася, але амаль 40 працэнтаў хоча яе ліквідаваць.
Uchodźcy na polsko-ukraińskim przejściu granicznym w Korczowej
Uchodźcy na polsko-ukraińskim przejściu granicznym w KorczowejPAP/Darek Delmanowicz

Большасць выбаршчыкаў апазіцыйных партый, а не « Права і Справядлівасці», выступае супраць пашырэння дапамогі бежанцам з Украіны – вынікае з апытання IBRiS для «Rzeczpospolita».

4 сакавіка наступнага года заканчваецца дзеянне закона, які гарантуе абарону ўкраінскіх бежанцаў ад вайны ў Польшчы. Урад Матэвуша Маравецкага пакуль не звяртаўся да Сейму з просьбай працягнуць яго. Без закона ўкраінцы страцяць права на жыхарства, а таксама доступ да рынку працы, аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай дапамогі нароўні з польскімі грамадзянамі. Лёс закона будзе вырашаць пасля выбараў 15 кастрычніка новы ўрад і Сейм.
Што думаюць палякі?

Паводле апытання IBRiS для «Rzeczpospolita», амаль палова хоча, каб дапамога захавалася, але амаль 40 працэнтаў хоча яе ліквідаваць.

На мінулым тыдні Рада ЕС на просьбу Еўракамісіі падоўжыла часовую абарону людзей, якія ратуюцца ад расійскай агрэсіі ва Украіны, да 3 сакавіка 2025 года. Абаронай карыстаюцца 4 мільёны чалавек ва ўсім ЕС – найбольш у Германіі (больш за мільён) і ў Польшчы (цяпер менш за мільён).

Польскія ўлады хацелі адтэрмінаваць гэтае рашэнне і выпрацаваць стварэнне спецыяльнага фінансавага рэзерву, з якога будуць аплачвацца патрэбы ўцекачоў. Цяпер гэтага няма – Польшча атрымала летась толькі 700 мільёнаў еўра, хаця выдаткі на дапамогу ў краіне склалі 30 мільярдаў злотых (6,5 млрд еўра).

яс