Беларуская Служба

Лаўрэаты польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу – прыклад нязломнай волі і прагі да дабра

03.11.2023 11:11
Паводле рашэння журы польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу ў 2023 годзе ўзнагароджаны: польскі журналіст Марцін Жыла ў намінацыі «Асоба»; Familias Unidas por Nuestros Desaparecidos en Jalisco (FUNDEJ) у намінацыі «Няўрадавыя арганізацыі». Лаўрэатам ганаровай узнагароды стаў журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Анджэй Пачобут.
Аўдыё
  • Лаўрэаты польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мела – прыклад нязломнай волі і прагі да дабра
Ілюстрацыя Фота: Willa Decjusza

26 кастрычніка на віле Дэцыус у Кракаве адбылася 20-я цырымонія ўручэння польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу – вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Прэмія была заснавана ў 2003 годзе Культурна-асветніцкім таварыствам «Віла Дэцыус». Яна прысуджаецца людзям і няўрадавым арганізацыям за іх дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека, а таксама папулярызацыю ідэі мірнага суіснавання і супрацоўніцтва розных грамадстваў, рэлігій і культур.

Паводле рашэння журы польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу ў 2023 годзе ўзнагароджаны: польскі журналіст Марцін Жыла ў намінацыі «Асоба»; Familias Unidas por Nuestros Desaparecidos en Jalisco (FUNDEJ) у намінацыі «Няўрадавыя арганізацыі». Лаўрэатам ганаровай узнагароды стаў журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Анджэй Пачобут.

Гаворачы пра юбілейную польскую Прэмію імя Сэрджыа Віера ды Мэлу, суініцыятар прэміі, шматгадовы дырэктар Таварыства «Віла Дэцыус» Данута Глёндзіс узгадвае, як 20 гадоў таму гэтая ідэя нараджалася:

-Насамрэч гэта быў вельмі сумны імпульс. Разам з Янам Пекла (старшыня праўлення арганізацыі, колішні амбасадар РП ва Украіне) і Паўлам Свідэрскім, які тады быў ганаровым консулам у Бразіліі, мы рыхтавалі канферэнцыю па талерантнасці ў жніўні 2003 года.

І раптам у навінах абвясцілі, што Серджыа Віейра ды Мелу загінуў падчас выбуху офіса ААН у Багдадзе. І тады мы вырашылі, што трэба асаблівым чынам ушанаваць памяць такога цудоўнага чалавека, яго пазіцыю ў адносінах да жыцця, у адносінах да іншага чалавека, яго непахіснасць. І ў той жа дзень яго смерці са згоды амбасады Бразіліі і маці Серджыа Віера дэ Мела мы заснавалі гэтую ўзнагароду і ўручаем яе штогод.

Цяперашнія лаўрэаты проста дзівосныя! Кожны з іх – зусім іншая гісторыя, іншы бок жыцця і свету. Такія сустрэчы даюць шмат надзеі, шмат радасці, ад таго, што такія людзі ёсць сярод нас.

 

Лаўрэаты

Марцін Жыла – журналіст, рэпарцёр і публіцыст. З пачатку міграцыйнага крызісу ў Еўропе займаўся пераважна праблемамі мультыкультуралізму і гуманітарнымі пытаннямі. Журналіст піша не толькі пра міграцыю, але і супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі і людзьмі, якія дапамагаюць уцекачам, у тым ліку з Украіны:

- Я памятаю першыя дні гэтай чарговай вайны ці чарговага ўварвання Расіі ва Украіну. Мы з калегай, фотакарэспандэнткай Гражынай Макарай паехалі ў Заходнюю Украіну. Здавалася б, гэта далёка ад фронту, ад самых страшных падзей, якія ўскалыхнулі ўкраінцаў і ўсіх нас. Але ў Драгобычы, Львове і іншых месцах мы бачылі абсалютна неверагодны рух, каласальную мабілізацыю людзей. І ва ўсіх рэгіёнах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы можна знайсці прыклады таго, што людзі сапраўды пачынаюць самаарганізоўваюцца. Безумоўна, вайна – крайні выпадак, але адраджэнне грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, беспрэцэдэнтная мабілізацыя ўкраінцаў і ўкраінак, якая працягваецца дагэтуль, – прыклады гераізму. І калі б можна было ўзнагароджваць калектыўна, то трэба было б уручыць прэмію імя Сэрджыа Віера ды Мелу ўсяму ўкраінскаму народу.

 

У 2011 годзе ў Мексіцы, пасля знікнення сына Пепе, Марыя Гвадалупе Агілар пачала развіваць сетку падтрымкі, накіраваную на дапамогу сваякам зніклых і выкрадзеных. У 2013 годзе сетка атрымала статус некамерцыйнай арганізацыі FUNDEJ, якая і атрымала сёлетнюю Прэмію імя Серджыа Віера ды Мелу:

- Familias Unidas por Nuestros Desaparecidos en Jalisco – гэта фонд, які дзейнічае і прадстаўляе інтарэсы маці, якія шукаюць сваіх выкрадзеных сыноў у Мексіцы. Пошукі вядуцца пераважна на звалках і могілках, бо вядома, што большасць гэтых маладых людзей былі забітыя.

Мы знайшлі больш за тысячу цел, у арганізацыі працуе каля 500 чалавек. З моманту заснавання Фонду мы былі вымушаныя разлічваць на падтрымку дзяржавы, але яна не жадала дапамагаць. Аднак урэшце рэшт мы вымусілі дзяржаву стварыць спецыяльную камісію па пошуку целаў. Так сталася з-за моцнага ціску з боку праваабаронцаў і менавіта нашай арганізацыі.

 

Марыя Гвадалупе Агілар прызналася, што польская ўзнагарода імя Серджыа Віера ды Мелу дае ёй асабіста і ўсёй арганізацыі сілы працягваць барацьбу.

Ад імя Анджэя Пачобута прэмію атрымала старшыня праўлення Падляшскага аддзялення Wspólnota Polska Анна Кетлыньска:

- Анджэй Пачобут – актывіст прызнанага Польшчай, але непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Таксама Анджэй як журналіст і гісторык папулярызаваў веды пра гісторыю Гродзеншчыны, але перш за ўсё людзей па той бок мяжы: жаўнераў Арміі Краёвай, паўстанцаў Каліноўскага.

Для нас, прадстаўнікоў польскай дыяспары, гэта знаўца і нязломная асоба, якая абараняе польскія традыцыі, польскую мову, арганізатар шматлікіх акцыяў пратэсту супраць антыпольскіх захадаў рэжыму Лукашэнкі, які закрывае польскія школы і ліквідуе польскія месцы памяці. Яго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 2 месяцы ён знаходзіцца ў Наваполацку, а ўжо 6 месяцаў у СІЗА. Анджэй Пачобут ніколі не парушаў свайго слова, заўсёды быў адданы сваім перакананням.

Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Анджэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў.

Слухайце аўдыё! 

эж

У Кракаве распачаўся фестываль «Культура ў выгнанні»

10.06.2022 22:21
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч сказаў нам, што культура ў цяжкія часы дападае заставацца людзьмі і гэта галоўнае.

Беларуска Кракава: Дзеці разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Магчыма іх боль нават мацнейшы 

23.06.2022 15:41
Беларускамоўны дзіцячы тэатр «Дзеці суседзяў» даў сваю першую прэм’еру – «Прыгоды цыбулькі».

У Кракаве ўручылі прэстыжную прэмію. Сярод лаўрэатаў – украінскі пісьменнік Сяргей Жадан

21.10.2022 17:33
Узнагарода названая ў гонар Серджыу Віера ды Мэлу – бразільскага дыпламата, Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Удумлівае ўсведамленне перспектывы беларускай культуры ў эміграцыі і ўдома

06.06.2023 18:00
Эміграцыя – добры шанец не толькі беларусам лепей пазнаёміцца з палякамі і іх культурай, і ўзяць нешта для сябе, але і для палякаў шанец больш пазнаёміцца з беларусамі і іх культурай.