Беларуская Служба

62-гадовы пацыент атрымаў генетычна мадыфікаваную свіную нырку

24.03.2024 12:00
Чатырохгадзінная аперацыя, праведзеная брыгадай хірургаў Масачусецкага агульнага шпіталя 16 сакавіка гэтага года ўжо ўвайшла ў гісторыю медыцыны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Арганізм жывёлы-донара быў папярэдне генетычна мадыфікаваны, каб мінімізаваць рызыку адрыньвання донарскага органа. Трансплантацыя прайшла паспяхова, і лекары хваляць мужнасць пацыента, які пагадзіўся прайсці наватарскую працэдуру таксама на карысць навукі. Чытаем на партале Medonet.

Раней Рыку Слейману была зроблена перасадка ныркі ад чалавека-донара, але ў выніку трансплантацыя не атрымалася. Пацыент павінен быў праходзіць дыяліз гадамі, і лекары не мелі для яго добрых навін. Працэдура давалася яму цяжка з-за сасудзістых ускладненняў.

Адзіным шанцам была яшчэ адна аперацыя. Слейман вырашыў, што павінен пагадзіцца на трансплантацыю органа жывёлы не толькі дзеля сябе, але і каб даць надзею іншым, хто чакае трансплантацыі.

Пра тое, што такія аперацыі маюць шанцы на поспех, медыкі даведаліся падчас папярэдніх эксперыментаў з перасадкай свіных нырак пацыентам са смерцю мозгу.
Аперацыя доўжылася чатыры гадзіны і прайшла паспяхова. Свіная нырка была прадастаўлена ў бальніцу кампаніяй eGenesis з Кембрыджа, штат Масачусец. Раней цела жывёлы было генетычна мадыфікавана, каб выдаліць патэнцыйна шкодныя для чалавека гены і дадаць некаторыя чалавечыя гены для паляпшэння сумяшчальнасці.

«Мы спадзяемся, што інавацыйны падыход да трансплантацыі выратуе мільёны пацыентаў з усяго свету, якія пакутуюць ад нырачнай недастатковасці», – сказаў доктар Тацуо Каваі, адзін з членаў каманды аператараў.

Падобным чынам выказаўся і сам пацыент, які прызнаўся, што спадзяецца, што яго вопыт дасць веры іншым пацыентам, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі, каб жыць далей. Слейман прымае лекі, каб прадухіліць адрыньванне новай ныркі – час пакажа, ці паспяховая трансплантацыя.
Па-ранейшаму адчуваецца дэфіцыт чалавечых органаў для трансплантацыі. Падобна на тое, што генетычна мадыфікаваныя жывёлы-донары могуць вырашыць гэтую праблему. Медыкі думаюць і аб перасадцы свіных сэрцаў у бліжэйшай перспектыве, чытаем на медычным партале Medonet.

ав

Як лепш лячыць бясплоддзе?

23.11.2023 15:32
Паводле ацэнак, у Польшчы, бясплоддзем могуць пакутаваць прыкладна 3 мільёны чалавек.

Эксперт: Шкодныя злучэнні з кішэчніка пашкоджваюць нейроны мозгу

28.12.2023 17:24
Больш за 2000 гадоў таму Гіпакрат казаў, што большасць хвароб пачынаецца ў кішэчніку.