На сённяшні момант Штучны інтэлект (ШІ) стаў элементам чалавечага жыцця. Пры гэтым адныя карыстаюцца ШІ ды хваляць тэхналогію, іншыя скептычна да яе ставяцца. Гэта тупіковы падыход, эра ШІ ўжо настала, і людзі павінны навучыццаёй карыстацца, перакананы вядомы праграміст і блогер Аляксей Картыннік, адзін з трох аўтараў ды вядоўцаў разам з Яўгенам Яфімавым ды Эміліяй Гаўрус падкасту «Каласы пад сярпом ШІ».
— Эра ШІ пачалася больш за тры гады таму, калі чат GPT выйшаў у публіку. На сённяшні момант мы маем такія рэчы, што фантастыка стала рэчаіснасцю. Мы ўжо можам набыць робата са ШІ, які будзе выконваць задачы па хаце. Набыць такога робата можна літаральна за некалькі тысяч долараў. ШІ ўжо пераадолеў Тэст Цьюрынга. ШІ ўкараняецца ў розных абшарах нашага жыцця, пачынаючы ад звычайных побытавых задач, і хутка пашырыцца на задачы па-за домам ці ў гаражы. Яшчэ больш важна тое, што ШІ становіцца адной з галоўных тэхналогій для дзяржаў. Гэта ўжо тэхналогія крытычнай інфраструктуры як для ЗША, Еўропы, так і Кітая. ШІ выкарыстоўваецца і ў ваеннай сферы. Я не бачу шляхоў назад, таму я раю сачыць за навінамі тэхналогіі і назіраць за адкрытымі ініцыятывамі, дзе ёсць адкрытыя сеткі, удзел тысяч людзей, і намагацца ў сваёй прафесіі выкарыстоўваць тыя сэрвісы, якія з’яўляюцца.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аудыёфайле