Правакацыі, шантаж і вельмі моцны ціск – гэта тое, што было неад’емнай часткай адбывання пакарання Паўла Вінаградава. Нягледзячы на ўсе спробы ён не паддаўся, удала выкрываў асоб, якіх насылалі на яго адміністрацыі калоніі і турмы, адмаўляўся ад усіх прапановаў супрацы.
Павал Вінаградаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі, адсядзеў амаль чатыры, з якіх 467 дзён правёў у ізалятарах. Сам кажа, што не ведае нікога, хто столькі часу правёў у штрафных ізалятарах.
У СІЗА Баранавічах заразіўся туберкулёзам, з якім і быў пераведзены ў калонію Ваўкавыска.
Павал Вінаградаў прызнае, што яго цвёрдая пазіцыя, і тое, што ён не зламаўся, выклікала да яго павагу з боку іншых вязняў. Нават у абставінах, калі ён прыналежаў да катэгорыі вязняў з нізкім статусам.
Залічылі палітвязня да гэтай катэгорыі ў выніку правакацыі:
- Было як. Я, калі прыехаў у калонію, сядзеў у ізалятары, хадзіў на працэдуры, то звярнуўся да мясцовых асуджаных, якія там былі актывістамі, то бок «казламі», гэта людзі, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй. Я да іх звяртаюся, кажу: «Хлопцы, ёсць цыгарэты, хочацца сала і каўбасы, хочацца паесці, у вас там ёсць?» У гэты ж дзень увечары прыходзіць да мяне чалавек, пытаецца, ці буду я кашу. Я кажу, не, кашу не трэба, але калі ёсць сала і каўбаса, то прынясі, я памяняю. Па турэмных паняццях, калі ты належыш да касты пеўняў, то ты перш чым увогуле неяк камунікаваць і нешта прапаноўваць, ты павінен папярэдзіць, што ты певень. Гэта значыць, у іх нельга нічога браць, асабліва ежу. Але ён мяне не папярэдзіў. На наступны дзень ён прыйшоў, сказаў, ёсць пачак вафель, будзеш браць? Я кажу, так, буду. Ён зайшоў з гэтым пачкам вафель, мне галоўны сярод асуджаных загадчык гаспадаркі, галоўны актывіст прынёс маю сумку, я дастаў адтуль цыгарэты, абмяняўся. Праз дзве секунды заходзіць заўгас, кажа, ты ведаеш, у каго ты зараз узяў? Я кажу, не. Ты ў пеўня гэта ўзяў. Ну і ўсё, і дзверы на ключ.
467 дзён Павал Вінаградаў правёў у штрафных ізалятарах. Ён расказвае, што супраць яго шмат разоў спрабавалі прымяняць метад кнута і перніка:
- Адміністрацыя ўстановы горада Ваўкавыска спрабавала на мяне паўплываць ізалятарамі, каб я ўвогуле пачаў ім дапамагаць. Яны хацелі ад мяне супрацы з імі. Яны ў нейкі момант даслалі да мяне асуджанага з прапановай са сваёй. Ён так і зайшоў: Паша, я да цябе, як галасавое паведамленне. Яны прапанавалі мне наступнае. Яны далі мне выбар. Альбо я прыходжу да іх сам і кажу, што ведаеце, у мяне тут не складаюцца з вамі неяк адносіны ў гэтай калоніі, я хачу пераехаць у іншую калонію, таму давайце мы неяк гэта зробім. Адзіны спосаб гэта зрабіць, гэта завесці на мяне 411-ы артыкул. Мне павінны былі прапанаваць уборку на сметніцах, а я павінен быў ад яе адмовіцца. І гэта катэгарычная адмова ад выканання работ, адпаведна заводзілі па 411-м артыкуле. Калі я так раблю, прыходжу да іх сам і кажу, вось давайце зробім вось так, яны мне паўгода па 411-й і дадуць мне спатканне і атрымаць перадачу, каб я сабрана ехаў ужо ў іншую калонію. Яны сказалі, што калі ты адмовішся, мы ўсё роўна на цябе завядзем крымінальную справу па 411-й, але дамо табе год і ніякіх табе спатканняў і перадач.
Я тады падумаў, што вы не проста хочаце супраць мяне злачынствы здзейсніць, вы яшчэ і хочаце, каб я вам у гэтым дапамагаў. І сказаў ім, што я ім дапамагаць не маю намеру, калі яны хочуць на мяне заводзіць 411-ю, няхай і заводзяць.
Потым, калі яны зразумелі, што я здавацца не збіраюся, і ўвогуле з іх ужо там смяюцца людзі ў калоніі, што неяк вы гэтага петушару ў акулярах зламаць не можаце, мне далі спатканне з жонкай. Жонцы супрацоўнік адміністрацыі сказаў перадаць мне, каб я заканчваў аперацыю, нарэшце прызнаў віну і пачаў паводзіць сябе прасцей. Жонка мне гэта перадала, але зноў жа сказала мне: «Паша, я табой ганаруся, ты там рабі як табе лепш відаць. Вось мне вось такое перадалі, а ты там рабі як хочаш».
Вінаградаў расказвае, што нічога з гэтай прапановай ён рабіць не стаў, і пасля спаткання паехаў у ізалятар.
Пасля спаткання з жонкай адміністрацыя калоніі зразумела, што на вязня не дзейнічае ні кнут, ні пернік, і вырашыла адправіць яго на год на турэмны рэжым у Гродна:
- У Гродна мяне таксама спрабавалі рознымі шляхамі пераканаць прызнаць віну, напісаць прашэнне аб памілаванні і ўвогуле паводзіць сябе прасцей. Я адмаўляўся, таму сядзеў у ізалятарах. У камерах некаторыя сукамернікі стваралі мне некамфортныя ўмовы. У турме я сядзеў у пеўневых хатах, лічацца самыя дзікія камеры, таму што там людзі, якім няма чаго губляць. І да пытання аб тым, якія для сябе я знайшоў плюсы, таксама з занятай мною пазіцыяй, гэта значыць ні кроку назад, калі табе няма чаго губляць наогул, становіцца значна прасцей. Гэта значыць калі там яшчэ раней у мяне былі гэтыя страхі, то ўжо тут, усё, мне нічога не будзе.
Я сядзеў з чалавекам, які пастаянна дзейнічаў мне на нервы, ён вар'ят, агрэсіўны і ён яшчэ і працуе на міліцыю. Усе ведалі, што ў яго заданне сачыць за мной і дзейнічаць мне ўвесь час на нервы. Былі моманты, калі я проста баяўся спаць з двума зачыненымі вачамі, таму даводзілася спаць з адным зачыненым вокам, каб ён там не ўчапіўся мне, не ведаеш, у шыю.
За той год у кожнай камеры былі людзі, у якіх было заданне ад адміністрацыі ўвесь час матаць мне нервы і дзейнічаць мне на іх, гэта значыць ствараць мне некамфортныя ўмовы. Яны ўсе, гэтыя людзі, мне ў гэтым прызнаваліся.
Скончыўся мой турэмны рэжым, год, мяне адпраўляюць назад у Ваўкавыск. Каранцін. Да мяне прыходзіць асуджаны, зноў жа, ён прыходзіць так адразу і кажа, што яго адправілі даведацца, ці змянілася ў мяне нешта ў поглядах. Я кажу, нічога ў мяне не змянілася, усё стала толькі горш. Ён сышоў, праз тры дні я ўжо быў у ізалятары.
Вось апошняе з таго, што было. Да мяне падышоў чалавек. Мяне як раз, зноў, у чарговы раз не далі патэлефанаваць. Ён кажа, што можа вырашыць маю праблему, што ў яго ёсць мабільны тэлефон. А я ведаю, што да мяне падыходзіць малазнаёмы мужык, а ён падыходзіць да малазнаёмага пеўня і прапануе яму патэлефанаваць, калі тэлефона ў зоне няма. А ў яго тэлефон мабільны ёсць, а цыгарэт у яго няма. Такога не бывае. Я не ведаю, што было б, калі б я пагадзіўся. То бок, што было б на тым тэлефоне? Дзіцячае порна, можа, яшчэ там што-небудзь такое. Ці, можа, нейкія. Не ведаю, што там было б за ліставанне, калі б я гэты тэлефон узяў. Гэта значыць, яны ўсё марылі завесці на мяне крымінальную справу не па палітыцы.
Потым у калоніі ўбачылі, што нічога зноў не працуе. Я стаў для іх толькі горшым. І яны мяне зноў адправілі ў Гродна на турэмны рэжым.
Павал Вінаградаў з групай вызваленых 11 верасня быў прымусова вывезены ў Літву.
Пётр Пагажэльскі/ав
слухайце аўдыё