Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.
буйная бульба
брынза
смятана 18%
яечны жаўток
паніровачныя сухары
сметанковае масла
Бульбу ачысціць і адварыць да паўгатоўнасці. Разрэзаць кожную бульбіну напалову. З кожнай палавінкі асцярожна выскрабці сярэдзіну, каб бульба не развалілася.
Вынятую мякаць расцерці ў пюрэ, дадаць столькі ж брынзы, колькі атрымалася бульбяной масы, жаўток і столькі смятаны, каб начынка засталася густой (1–2 сталовыя лыжкі).
Бульбу напоўніць начынкай, пасыпаць паніровачнымі сухарамі і паліць растопленым сметанковым маслам. Запякаць у духоўцы на працягу 30 хвілін пры 180 градусах. Можна дадаць любімыя прыправы. Падаваць гарачай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл