Лёсы мірных ахвяр савецкай акупацыі колішніх усходніх зямель Польшчы (Kresów Wschodnich) у гадах 1939-1941 гады – гэта тэма дзявятага тому выдавецкай серыі «Запісы тэрору». Навінка выдавецтва Інстытуту Пілецкага выйшла на пачатку тыдня.
Аўтар канцэпцыі тому Барташ Граліцкі з Інстытуту Пілецкага тлумачыць, што новая публікацыя Інстытуту паказвае маштаб і від рэпрэсій, якія закранулі палякаў з боку Савецкага Саюзу на акупаваных усходніх землях Другой Рэчы Паспалітай.
-Чатыры першыя раздзелы мы прысвяцілі чатыром вялікім дэпартацыям мірных жыхароў, якія адбыліся ад лютага 1940 году да чэрвеня 1941 году. Мы расказалі пра досвед арышту, вязніцы, ссылкі і прымусовай працы ў адным з лагераў Архіпелагу Гулагу. Там было вельмі шмат польскіх палітычных, грамадскіх дзеячаў, але і настаўнікаў, жаўнераў, дзяржаўных чыноўнікаў.
Барташ Граліцкі тлумачыць, што ў гэтым томе апынулася больш за 100 апавяданняў людзей, якія падзяліліся сваім досведам у 1942-1944 гадах з гістарычным дакладчыкам Другога Польскага корпусу, і якія выйшлі з савецкіх лагераў на моцы пагаднення Сікорскі-Майскі з 30 ліпеня 1941 году.
-Сярод іх аповеды жанчын, дзяцей, прыгавораных да прымусовай працы. У гэтых аповедах, вельмі падрабязных, асабістых, сведкі расказваюць пра свой досвед канфрантацыі з таталітарным рэжымам з 17 верасня ажно да ўступлення ў Армію Андэрса. Апісваецца дарога на ссылку, смерць блізкіх, жорсткае стаўленне з боку канваіраў.
Рэдактар дзявятага тому Івона Яблоньска з Інстытуту Пілецкага расказвае, што цэлы цыкл «Запісаў тэрору» ставіць мэту паказаць жах і рэпрэсіі, якія дасведчылі палякі пад нямецкай і польскай акупацыямі:
-Выключнасць «Запісаў тэрору» заключаецца ў тым, што паказанні – вельмі асабістыя, падрабязныя. Сведкі расказваюць шмат інфармацыі пра нямецкія злачынствы і савецкія рэпрэсіі. Расказваюць, што сустрэла іх асабіста, але і іх сем’і, знаёмых, суседзяў, сяброў. Сведчанні збіраліся адразу пасля вайны, таму яны не размытыя.
У дзявятым томе «Запісаў тэрору» большая частка ўспамінаў і расказаў паходзіць з матэрыялаў Гувераўскага інстытуту ў Стэнфардзе ў ЗША, куды яны трапілі адразу пасля вайны, як спадчына генерала Уладзіслава Андэрса. Ён перадаў туды свой асабісты архіў і архіў Другога Польскага корпусу, якім кіраваў.
«Запісы тэрору» – гэта адзін з самых вялікіх збораў сведчанняў мірных жыхароў у акупаванай Еўропе. На старонцы праекту Інстутут Пілецкага публікуе сведчанні сведкаў – польскіх грамадзян, якія падчас Другой сусветнай вайны дасведчылі цярпення з боку двух таталітарызмаў: нямецкага і савецкага. У іх аповедах захаваныя перажыванні тысяч ахвяр таталітарных злачынстваў, іх сем’яў і блізкіх.
Сведчанні, сабраныя Галоўнай камісіяй даследавання нямецкіх злачынстваў у Польшчы, былі да гэтага часу раскіданыя і зачыненыя ў архівах. Гісторыя палякаў, якія выехалі з СССР разам з Арміяй Андэрса, збіраныя з 1943 году на Блізкім Усходзе, трапілі пасля вайны ў амерыканскі Гувераўскі інстытут.
Сведчанні пра палякаў, які дапамагалі яўрэям падчас акупацыі, збіраліся з 1999 году Камітэтам для ўшанавання памяці палякаў, якія ратавалі яўрэяў.
Цяпер яны ўпершыню трапляюць да шырокага кола адрасатаў у Польшчы і свеце. «Запісы тэрору» папулярызуюць веды пра падвойную акупацыю ў Польшчы і замацоўваюць памяць пра ахвяр таталітарызмаў.
На старонцы праекту можна прачытаць, што «польскі досвед канфрантацыі з двума таталітарызмамі – гэта істотная частка еўрапейскай спадчыны. Аднак, у міжнароднай дыскусіі пра гісторыю ХХ стагоддзя польскі голас слаба чутны. Не хапае перакладаў крыніц, дасягненні польскай навукі і культуры не бяруцца пад увагу, а ў публічных выказваннях пра ролю Польшчы ў Другой сусветнай вайне здараюцца сур’ёзныя памылкі.
Шматлікія сведчанні былі раскіданыя і зачыненыя ў архівах. Сёння яны ўпершыню трапляюць да шырокага кола адрасатаў: даюць магчымасць адкрыць сямейныя і лакальныя гісторыі, маюць шанец зацікавіць вучоных, журналістаў і людзей культуры.
Дзякуючы перакладу на ангельскую мову трапляюць у міжнародна абарот, распаўсюджваючы ў свеце веды пра падвойную акупацыю ў Польшчы і пра ахвяр таталітарызму».
Матэрыялы даступныя анлайн тут.
ав