У Беластоку адчынілі дом часовага побыту для беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць сваю краіну па палітычных прычынах. У ім пакуль знаходзіцца некалькі студэнтаў, адлічаных з беларускіх універсітэтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
Канчаткова ў доме прытулак знойдзе 17 чалавек. У гэтым доме яны атрымаюць не толькі дах над галавой, але таксама магчымасць адаптацыі да жыцця ў Польшчы.
У зборы сродкаў на адкрыццё дому, які наладзіў фонд Святланы Ціханоўскай «Краіна для жыцця», удзельнічала беларуская дыяспара, між іншым, у Канадзе і Вялікабрытаніі.
Прысутны падчас адкрыцця дому выканаўчы дырэктар Фонду «Краіна для жыцця» Аляксей Ерахавец лічыць, што патрэбы беларускай палітычнай эміграцыі намнога большыя, таму фонд будзе спрыяць узнікненню такіх дамоў у іншых краінах. Па ягоных словах найперш яны паявяцца ва Украіне і ў Расіі, польскіх гарадах Лодзь і Уроцлаў.
слухайце аўдыё
яі
Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку
Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку
Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку