Адкрыты на гэтым тыдні ў Беластоку часовы дом для палітычных эмігрантаў з Беларусі гэта ў вялікай ступені заслуга Фонду Святланы Ціхамоўскай "Краіна для жыцьця". Таксама па ініцьятыве фонду распачаўся збор сродкаў сярод беларускай дыяспары, у які найбольш актыўна ўключыліся беларусы Канады і Вялікабрытаніі.
Выканаўчы дырэктар Фонду "Краіна для жыцьця" Аляксей Ерахавец гаворыць, што дапамога для эмігрантаў не з’яўляецца іх галоўная сферай дзейнасці. Асноўнай задачай фонду «Краіна для жыцця» гэта падтрымка валанцёрскага руху.
Пра падрабязнасці распытвае Яраслаў Іванюк.