Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шпіталь у мінулых стагоддзях

12.12.2020 20:56
Бальніца ў мінулым была месцам для бядоты.
DOM PRZYTUŁKU I PRACY FUNDACJI IM. STANISŁAWA STASZICA,SZPITAL WOLSKI Warszawa
DOM PRZYTUŁKU I PRACY FUNDACJI IM. STANISŁAWA STASZICA, SZPITAL WOLSKI Warszawakwiecień 1925 - źródło: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Тыднёвік «Polityka» прыгадвае гісторыю шпіталёў

У 1820 годзе вось так, паводле мемуарных запісаў, адбываўся прыём хворага:

«Пасля агляду доктарам і запісання хворага ў кнігу, пацыент павінен быў даць вопратку і абутак на склад, аднак, калі ў яго было інфекцыйнае захворванне, ягонае адзенне спальвалі. Яму давалі тэпцікі, сарочку, якую мянялі раз на тыдзень і халат, які мянялі раз на месяц. Калі пацыент быў вельмі брудны, яго вялі выкупацца, а потым у залу, дзе ляжалі некалькі дзясяткаў хворых. Пацыента клалі на драўляны ложак з сенніком, давалі падушку і плед.

Зал кожны дзень кадзілі ядлоўцам. Хворыя, якія здаравелі, мусілі выконваць некаторыя задачы: рваць пер'е, падмятаць пол, дапамагаць іншым хворым. За сваркі і скандалы адміністрацыя магла пакараць бізунамі, але не больш за пяць удараў».

Бальніца ў мінулым была месцам для бядоты.

Праўда, у ХІХ стагоддзі шпіталь стаў месцам, дзе галоўнай задачай было лячыць хворых. Але раней, у сярэднявеччы hospitale з латыні, азначала месца для бядоты, старых, для ўдоў, сірот і толькі часткова для хворых. Шпіталі часта паўставалі пры касцёлах. Ахвяраванне на іх мела гарантаваць збаўленне ў небе.

Разам са зʼяўленнем манастыроў, манахі сталі займацца старымі і хворымі і выконвалі ролю дактароў і аптэкараў.

Сетка манастыроў у сярэднявеччы густа прыкрыла Еўропу.

У ХVІІІ стагоддзі пачалася грунтоўна змена задач бальніцы з сацыяльна-медычнай у чыста лячэбную.

яс