2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень сцяга. Белы і чырвоны колеры часта выкарыстоўваюцца ў дзяржаўных сімвалах іншых краін. Сёння мы раскажам пра іх значэнне і сімвалізм, а таксама распавядзём пра тое, ці шырока польская дзяржаўная сімволіка прысутнічала ў Заходняй Беларусі. І пры нагодзе таксама раскажам пра беларускі нацыянальны сцяг і пра тое, ці яго можна было ўбачыць на беларускіх землях, якія да вайны ўваходзілі ў склад Польшчы. А нашым суразмоўцам з’яўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. З ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл