Беларуская Служба

Сабаленка пасля сенсацыйнай паразы ўхілілася ад палітычнага пытання

09.06.2023 13:13
Дастаткова было аднаго пытання.
Арына Сабаленка PAP/EPA/CAROLINE BLUMBERG Nagłówek French Open - Day 12 Kategoria Sport (SPO) Instrukcje specjalne

Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале Roland Garros Караліне Мухавай. Чэшка ў фінале зайграе з полькай Ігай Свёнтэк. Сабаленка ж на пасляматчавай прэс-канферэнцыі на пытанне брытанскага журналіста заявіла, што сёння не хоча адказваць на пытанні пра палітыку і вайну, піша sport.pl.

У аўторак sport.pl запытаўся ў Сабаленкі: «Вы заклікаеце аддзяліць спорт ад палітыкі. Але ў інтэрнэце шмат фота, на якіх вы разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Чаму калісьці вы маглі сумяшчаць спорт з палітыкай, а сёння супраць?».

Беларуская тэнісістка тады патлумачыла: «Мы гулялі шмат матчаў Кубка Федэрацыі ў Беларусі. Лукашэнка быў на нашых матчах і фатаграфаваўся з намі пасля матчу. Нічога дрэннага тады не здарылася ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні ў Расіі».

Адказ Сабаленкі быў вельмі спрэчным. На фотаздымках добра відаць, што яе сустрэчы з Лукашэнкам адбываліся не толькі на пляцоўцы і не ў сувязі з праведзенымі матчамі. Яна таксама сустракалася з прэзідэнтам краіны ў больш фармальных абставінах.

Не меншую загадку выклікаў сказ, які прагучаў з яе вуснаў: «Нічога дрэннага ў той час ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні ў Расіі не адбывалася». Супольныя фота Сабаленкі з Лукашэнкам паходзяць з апошніх гадоў. Канфлікт ва Украіне выглядаў інакш, чым сёння (акупацыя Крыма – 2014), але ўжо тады беларуская апазіцыя была пад ціскам дыктатара.

У чацвер Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале Roland Garros. Пасля паядынку адбылася прэс-канферэнцыя віцэ-чэмпіёнкі рэйтынгу WTA. Брытанскі журналіст задаў пытанне: «Вы сказалі, што не падтрымліваеце вайну і «на дадзены момант таксама Лукашэнку». Ці адчуваеце вы сябе ў бяспецы пасля гэтага прызнання?»

Арына Сабаленка адрэагавала вельмі хутка: «Я не хачу сёння гаварыць пра палітыку. Давайце засяродзімся толькі на гульні. Пакіньце мяне з гэтай палітыкай». Раней яна прызналася, што ўжо атрымала візу ў Вялікабрытанію, неабходную для выступлення на Уімблдоне. Астатнія пытанні тычыліся толькі яе выступу супраць Мухавай.

ав/sport.pl

Australian Open без расійскіх і беларускіх сцягоў на трыбунах

17.01.2023 16:00
Тэнісісты з гэтых краін могуць удзельнічаць у турніры як нейтральныя.

Украінка Марта Касцюк адмовілася паціскаць руку Арыне Сабаленцы

28.05.2023 16:55
Касцюк заявіла, што не адчувае нянавісці да беларускай тэнісісткі, але «не паважае» яе.

Арына Сабаленка: Я не за вайну, а значыць, я не за Лукашэнку

07.06.2023 12:01
«Я проста хачу быць тэнісісткай», – пераконвала Арына Сабаленка ў Парыжы.