Беларуская Служба

Журналіст: Савецкае, а потым постсавецкае выхаванне пазбавілі беларусаў нацыянальнай свядомасці

12.09.2023 13:03
Пад паняццем русіфікацыі варта разумець не толькі моўную дамінацыю, але, што магчыма нават больш небяспечную ў будучыні – соцыякультурную.
Аўдыё
  • Журналіст Зміцер Лупач: Савецкае а потым постсавецкае выхаванне пазбавілі беларусаў нацыянальнай свядомасці
  .   . 23  2020 .
Дэманстрацыя на пр. Незалежнасці ў Мінску. 23 жніўня 2020 г. Foto: Фота: Commons.wikimedia.org/Homoatrox. Собственная работа/CC BY 3.0

Часы глабалізацыі, уніфікацыі масавай культуры, якія маглі бы стаць панацэяй на моўныя і культурныя канфлікты, не далі адказаў на выклікі народаў, якія непасрэдна дазнаюць злачыннага ўплыў расійскага імперыялізму. Так званы рашызм разам з пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны скінуў з сябе маску носьбіта высокай цывілізацыі і культуры.

На жаль, беларусы, бадай што адзіныя з усіх народаў, якія калісь уваходзілі ў Савецкі Саюз, маючы сваю ўласную дзяржаву, намертва з'яднаныя з усходнім суседам. Гаворка ідзе як пра эканамічную залежнасць, але што горш, і пра татальную русіфікацыю беларускага грамадства. Пад паняццем русіфікацыі варта разумець не толькі моўную дамінацыю, але, што магчыма нават больш небяспечную ў будучыні – соцыякультурную.

Асноўным абаронцам і рэалізатарам расійскіх інтарэсаў у Беларусі зʼяўляецца «беларуская дзяржава», увасобленая рэжымам Лукашэнкі. З нагоды Дня беларускай вайсковай славы, якія надоечы адзначаўся ў Варшаве, пагутарылі з беларускім журналістам Змітром Лупачам пра стан нацыянальнай свядомасці беларусаў, і ўласна пра адзін з яго паказчыкаў – стаўлення да гэтага памятнага дня:

-Нават тут, на гэтым свяце прысутнічае некалькі соцень чалавек, пры тым, што ў Польшчы агулам жыве некалькі соцень тысяч беларусаў. Гэта красамоўна. Іншы прыклад, я хаджу на беларускія каталіцкія службы. Скажу шчыра, яны таксама немнагалюдныя.

На такі стан рэчаў накладваецца шмат аспектаў, у прыватнасці, савецкае, а потым постсавецкае – «лукашэнкаўскае» выхаванне. Дзе ўсё было завязана на расійскую культуру: ад тэлебачання па літаратуру. Таму большасць беларусаў дагэтуль не займелі нацыянальнай свядомасці. А тут, у эміграцыі, нават маючы магчымасці нейкім чынам гуртавацца, большасць з нас занятыя справамі штодзённымі – уладкаваннем свайго жыцця. (...)

А пра тое, ці ёсць надзея на ўздым нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Гісторык: Трэба хаця б некалькі соцень тысяч фанатычна нярускіх людзей, каб выйсці з «русского мира»

04.08.2022 16:03
Беларускі гісторык Аляксандр Белы лічыць, што сучаснае насельніцтва РБ – вынік ачышчэння Беларусі Расіяй ад нярускага элемента шляхам прымусу да эміграцыі і масавых забойстваў.

Беларускі эмігрант у Польшчы: Перагарнуць гэтую старонку немагчыма…

08.09.2023 20:17
Яму давялося бегчы праз калідор, а сілавікі лупілі дручкамі і нагамі, сядзець у шасцімеснай камеры куды запіхвалі 40 чалавек. Але ён не шкадуе, што быў разам з сваім народам тады на плошчы і для яго тую старонку перагарнуць немагчыма.

Што прапануе дзеткам Аб'яднанне АБ-БА, каб заахвоціць іх вучыць беларускую мову?

12.09.2023 08:13
Гутарка з віцэ-старшынёй Аб'яднання АБ-Ба Ілонай Карпюк пра планы ў новым навучальным годзе.