Пра гэта стала вядома выданню «Rzeczpospolita».
Як кажа газеце Каміль Ляшчынскі, дырэктар «Eternis», кампаніі, якая забяспечвае работнікамі такія электронныя платформы, як Uber, Bolt, Glovo і Wolt, гэта рэальны сцэнар. Калі Еўрапарламент, які працуе над урэгуляваннем статусу г.зв. gigworkers (людзі, якія не маюць поўнай занятасці, але выконваюць розныя задачы праз прыкладанні), дасць ім больш правоў.
План прадугледжвае, сярод іншага, што такія працаўнікі маглі б скарыстацца гарантыямі мінімальнай заработнай платы, платнага водпуску і бальнічнага, а таксама стандартаў працоўнага часу.
– Праца як на штаце прывядзе да адтоку супрацоўнікаў з галіны. Таксама вырастуць выдаткі, звязаныя з дзейнасцю платформаў. Каб падтрымліваць ліквіднасць бізнесу, кампаніі будуць мець выбар: прапанаваць кіроўцам і пастаўшчыкам значна меншыя тарыфы, чым цяпер, што прывядзе да міграцыі супрацоўнікаў у іншыя галіны, або істотна павялічыць кошты, – тлумачыць Ляшчынскі.
Ён прагназуе, што ўнясенне змяненняў у заканадаўства без кансультацый з кіроўцамі і кур'ерамі, партнёрамі аўтапаркаў і саміх пляцовак прывядзе да рэзкага зніжэння колькасці жадаючых працаваць, а кошты на дастаўку і паслугі таксі вырастуць прынамсі на напалову.
Uber ужо пагражае падняць цэны на 40%. Анабель Дыяс, кіраўнік аддзела мабільнасці Uber у Еўропе, папярэдзіла ў Financial Times, што кампанія можа прыпыніць сваю дзейнасць у сотнях еўрапейскіх гарадоў.
– Прапановы Еўрапарламента занадта маштабныя і шмат у чым не адпавядаюць чаканням людзей, якія такім чынам зарабляюць. Яны пагражаюць пазбавіць сотні тысяч еўрапейцаў магчымасці працаваць, – кажа Малгажата Станоўска, дырэктар па дзяржаўнай палітыцы Uber у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. І спасылаецца на даследаванні Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў, якія паказваюць, што 95 працэнтаў людзей, якія прадастаўляюць паслугі праз платформы, задаволеныя такім супрацоўніцтвам.
Ці сапраўды гэта так? Прафсаюзныя дзеячы Канфедэрацыі працы адзначаюць, што з-за пасіўнасці ўладаў развіваецца сістэма «нерэгламентаванай эксплуатацыі працоўных». – Можна баяцца, што такія кампаніі, як Uber, Glovo або Wolt стануць авангардам дэканструкцыі рынку працы, – сцвярджаюць яны.
Сёння платформы шмат у чым абапіраюцца на працу замежнікаў. Многа сведчыць пра тое, што знайсці «прывазных» працаўнікоў неўзабаве стане нашмат складаней. На гэта можа паўплываць візавы скандал. Міністэрства замежных спраў абвясціла аб скасаванні кантрактаў з пасярэднікамі, якія прадстаўляюць аўтсорсінгавыя паслугі па візавых працэсах у Індыі, Украіне і на Філіпінах. Гэта ўскладніць сітуацыю ў іншых галінах, піша «Rzeczpospolita».
ав/Rzeczpospolita