Беларуская Служба

Уцякачка: У параўнанні з беларускімі школамі, харчаванне ў польскіх – фантастыка

19.02.2024 14:53
Я працавала ў дзяржаўнай школе ў Польшчы, там усё нагадвала дарагія мінскія прыватныя школы, у тым ліку, сталоўка і харчаванне, - кажа суразмоўніца БСПР.
Аўдыё
  • Прыроджаная бадзёрасць і аптымізм спадарыні Віялеты вызначылі сцежку адаптацыі нашай гераіні да жыцця ў новым моўным і культурным асяроддзі.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne shutterstock/Romrodphoto

Жвавая дзяўчына з аптымістычным паглядам у вачах – гэта наша суразмоўніца Беларускай службы Польскага радыё – спадарыня Віялета (імя змененае па яе просьбе), якая разам з мужам і малым сынам ужо два з паловай гады жыве ў Варшаве.

Прыроджаная бадзёрасць і аптымізм вызначылі і сцежку адаптацыі нашай гераіні да жыцця ў новым моўным і культурным асяроддзі. Сярод іншага, спадарыня Віялета звярнула ўвагу на вялікі кантраст працы пачатковай школы ў Польшчы і Беларусі, асабліва яе ўразіла якасць школьнага харчавання:

-Апроч таго, што я сама мама школьніка, мне давялося нейкі час папрацаваць у школьнай сталоўцы адразу пасля пераезду ў Польшчы. Мяне вельмі моцна ўразіла тое, з чым я мела там дачыненне.

Я працавала ў дзяржаўнай школе ў Польшчы, там усё нагадвала дарагія мінскія прыватныя школы, у тым ліку, сталоўка і харчавання. Нават само афармленне сталоўкі і кухні – сучасныя дызайн, мэбля і кухоннае абсталяванне. Калі ж гаворка ідзе пра ежу, выбар як добрай гарадской кавярні.

У школьным меню былі стравы для вегетарыянцаў, для тых, хто не пераварвае глютену і г. д. Вялікая магчымасць выбару страў ды іх камбінацыі, якасныя прадукты. Якась нашмат лепшая, чым у нас. (...)

А пра гісторыю адаптацыі спадарыні Віялеты ды яе сям'і ў Польшчы, таксама пра цяжкасці гэтага працэсу, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Адміністратар суполкі «Беларусы ў Польшчы»: Калі вы з «Белоруссии», вам трэба ў іншую групу

14.02.2024 18:40
За некалькі месяцаў група вырасла на некалькі тысяч чалавек, якія зацікаўленыя ў супольных актыўнасцяў, падтрымцы, кантактаванні.

Беларуская эмігрантка: Хочацца напісаць кнігу пра гэты час…

18.02.2024 08:17
Наша гераіня у 20-м была на плошчы, страціла бізнес, з’ехала ў эміграцыю і не змагла прыехаць на пахаванне таты.

У самым сэрцы польскай сталіцы можна выпіць каву, з'есці дранікі і пазнаёміцца з гісторыяй ВКЛ

17.02.2024 18:32
Беларусы адкрылі ў Варшаве кавярню пад назваю «Каралеўская кава».