Беларуская Служба

Памятныя ўрачыстасці з нагоды выбуху Варшаўскага паўстання будуць праходзіць цэлы дзень

01.08.2019 08:13
Урачыстасці распачаліся ў месцы, дзе палкоўнік Антоні Хрусцель падпісаў загад аб пачатку паўстання.
    ,
Капітан Арміі Краёвай Ежы Навіцкі, псеўданім ПлястусьPAP/Paweł Supernak

75 гадоў таму выбухнула Варшаўскае паўстанне. Гэта быў найбуйнейшы незалежніцкі зрыў Арміі Краёвай і самая вялікая збройная акцыя падполля ў акупаванай немцамі Еўропе.

У Варшаве памятныя ўрачыстасці будуць праходзіць цэлы дзень. У 9 гадзін раніцы ў раёне Ахота каля будынку колішняй канспірацыйная сядзібы Варшаўскага акругу Арміі Краёвай дэлегацыі гораду і раёну ўсклалі кветкі. Гэта ў гэтым месцы палкоўнік Антоні Хрусцель, мянушка Манцёр, падпісаў загад аб пачатку паўстання. У 10.00 распачаліся ўрачыстасці на Макотаве ля помніка «Макотаў у змаганні». Кветкі будуць ускладаць на працягу ўсяго дня ў месцах памяці аб Варшаўскім паўстанні.

Віцэ-старшыня Саюзу паўстанцаў Збігнеў Гальперын кажа, што гэта вельмі важна:

- Каб ушанаваць месцы, якія важныя для паўстанцаў Варшавы.

Пунктуальна а 17.00, у гадзіну «W» (гадзіна пачатку паўстання), у цэлым горадзе завыюць сірэны. Жыхары спыняцца на хвіліну, каб ушанаваць памяць герояў.

А 21.00 каля кургану Варшаўскага паўстання будзе запалены агонь памяці, які патухне 2 кастрычніка, у дзень заканчэння Варшаўскага паўстання.

ав