Беларуская Служба

Са шпіталя скрадзена медычнае абсталяванне коштам у $175 тыс.

11.10.2019 09:36
Абсталяванне бальніцы ў Гдыні, верагодна, будзе прададзена ў Расіі, - мяркуе эксперт па арганізаванай злачыннасці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFotosr52/ Shutterstock

Злодзей напэўна дзейнічаў па заказу і дакладна ведаў, што яму патрэбнае. Паліклініка адмяняе візіты пацыентаў з анкалогіяй і вымушана пазычаць абсталяванне, -, - піша Gazeta Wyborcza.

Злодзей ноччу ўзламаў дзверы ў кабінет, зламаў замкі ў шафках і забраў з сабой прылады для каланаскапіі  і гастраскапіі за 175 тысяч долараў, адмысловыя гібкія трубкі з відэакамерай. Паводле следчых, злодзей дасканала ведаў, што яму патрэбна. Прылады невялікіх памераў, іх без праблем можна схаваць у сумку.

Сярод медыкаў пануе меркаванне, што скрадзеныя апараты не могуць быць выкарыстаныя ў Польшчы, нават у прыватным медыцынскім цэнтры. Абсталяванне пазначана нумарамі і сертыфікатамі, якія правяраюцца, напрыклад, падчас рамонтаў.

Гэта не першы выпадак падобнага крадзяжу.

- Я ўжо некалькі гадоў папярэджваю пра чорны рынак медыцынскага абсталявання ў Расіі, які знаходзіцца пад кантролем мафіі, - кажа газеце Кшыштаф Лідэль, эксперт па тэрактах і арганізаванай злачыннасці. – Карупцыя і жудаснае становішча сістэмы аховы здароўя ў Расіі – прычына таму, што гэты рынак вельмі ёмісты.

Паводле эксперта, прылады могуць таксама прадавацца ў дэфіцытных рэгіёнах, напрыклад, у афрыканскіх краінах.

Яс/Павел Вайцехоўскі