Беларуская Служба

Чаму Пуцін злы на Польшчу?

27.12.2019 15:20
BBC адзначае, што на працягу апошняга тыдня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчах з прадстаўнікамі расійскіх уладаў як мінімум пяць разоў каментаваў ролю Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны.
Prezydent Rosji Władimir Putin
Prezydent Rosji Władimir PutinPixabay

«Rzeczpospospolita» перадрукавала сёння артыкул парталу ангельскай радыёстанцыі BBC.

BBC адзначае, што на працягу апошняга тыдня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчах з прадстаўнікамі расійскіх уладаў як мінімум пяць разоў гаварыў пра ролю Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны.

Напрыклад, на сустрэчы з кіраўніцтвам мінабароны 24 снежня Пуцін назваў пасла ІІ Рэчы Паспалітай у Трэцім рэйху Юзафа Ліпскага «смеццем і антысеміцкай свіннёй». Праз дзве гадзіны, на сустрэчы з дэпутатамі, Пуцін ізноў закрануў пытанне ролі Польшчы напярэдадні і падчас Другой вайны. Старшыня Думы Вячаслаў Валодзін падзякаваў Пуціну і запатрабаваў прабачэнняў ад Польшчы.

Пуцін збіраецца таксама напісаць па гэтай тэме артыкул.

BBC адзначае, што крытыка Пуціна ў адрас Польшчы з’явілася пасля прыняцця Еўрапейскім Парламентам рэзалюцыі, якая ўскладае адказнасць за выбух Дугой сусветнай як на Трэці рэйх, так і на Савецкі Саюз.

Для Пуціна, як піша BBC, супастаўленне СССР і нацысцкай Германіі з’яўляецца «пікам цынізму», і таму, як мяркуе ангельская радыёстанцыя, Пуцін стараецца скінуць адказнасць за выбух вайны на кагосьці іншага – на Польшчу.

BBC падкрэслівае, што, хоць СССР не існуе, то перамога СССР у Вялікай Айчыннай вайне – адна з апораў дзяржаўнай ідэалогіі ў Расіі, і пасля больш чым 70 гадоў – надалей з гонарам адзначаецца расійцамі. Акрамя таго, – як мы чытаем на сайце BBC, Пуцін такім чынам імкнецца апраўдаць сваю экспансіянісцкую палітыку, жадаючы вярнуць сабе кантроль над тэрыторыямі, якія належалі СССР, пераемнікам якога лічыць сябе Расія.

«Таму Крэмль разглядае любую крытыку таго, што лічыць Вялікай Перамогай Расіі, нападам на саму Расію», – гаворыцца ў публікацыі BBC.

яс