Беларуская Служба

Палякі стварылі Галівуд

06.06.2020 08:09
Аб гэтым распавядае дакументальны фільм Паўла Фэрдэка «Полівуд» (Pollywood).
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneshuttesrstock/Carlos Gandiaga

Аб гэтым распавядае дакументальны фільм Паўла Фэрдэка «Полівуд» (Pollywood). Як ствараўся гэты фільм чытаем у газеце «Rzeczpospolita».

«Полівуд» з'яўляецца быццам бы справаздачай з падарожжа ўсходнееўрапейскіх заснавальнікаў фабрыкі сну: Сэмюэля Голдвіна з Варшавы, Луіса Барт Маера з Мінска і братоў Уорнэр з Краснасельца на Мазовіі.

Павел Фэрдэк наведаў вёску, з якой у 1886 годзе збяднелы габрэйскі шавец Бэньямін Варона з сямʼёю эміграваў у Амерыку. Прозвішча ён змяніў на Уорнэр, а ягоныя сыны некалькі гадоў пазней заснавалі славутую кампанію па вытворчасці фільмаў Warner Brothers.

У фільме Фэрдэка шмат архіўных кадраў з пачаткаў кінавытворчасці.
«Полівуд» ствараўся шэсць гадоў. Здымачная экіпа некалькі разоў зʼездзіла ў Амерыку. Рэжысёр напісаў 150 мэйлаў агентам зорак і знаёмым, з якімі хацеў сустрэцца. Не прыйшоў ніводзін адказ. Нават Януш Каміньскі, які працуе кінааператарам у Стывена Спілберга, не аказаў дапамогі. Засталося разлічваць на шчасце, і яно ў Фэрдэка было. Напрыклад, на лавачцы каля крамы ён сустрэў сцэнарыста «Піратаў Карыбскага мора».
Павел Фэрдэк кажа, што Галівуд зʼяўляецца суперпрадуманым праектам, дзе няма ніякага месца на сентыментальнасць. Там усё кіруецца грашыма.

На пытанне, што зрабіць, каб стаць славутым у Галівудзе, суразмоўцы раілі Фэрдэку жаніцца з багатай жанчынай, наняць вялікую кіназалу і запрасіць на прагляд свайго фільма ўплывовых людзей, знайсці суперагента, дорага апранацца або звязацца з зоркай кіно, бо ў Галівудзе найперш лічыцца знаёмства.

яс