Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская: «Галоўны дармаед у Беларусі — гэта Аляксандр Лукашэнка»

07.12.2020 15:16
Палітык адказала Лукашэнку, які ў панядзелак загадаў кіраўніцтву краіны «Усіх дармаедаў, што боўтаюцца, неадкладна паставіць на ўлік і прымусіць працаваць».
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaPAP/EPA/STRINGER

Святлана Ціханоўская будзе кіраваць Беларуссю 45 дзён у пераходны перыяд. Яна сказала аб гэтым у інтэрв'ю для партала Tut.by. – Гэта мінімальны час, неабходны для правядзення новых выбараў, сказала Ціханоўская.

Потым у сваім ТК палітык адказала Лукашэнку, які ў панядзелак загадаў кіраўніцтву краіны «Усіх дармаедаў, што боўтаюцца, неадкладна паставіць на ўлік і прымусіць працаваць». Лукашэнка заявіў, што кожны пратэстуючы – будучы злачынца.

«Галоўны дармаед у Беларусі – гэта Аляксандр Лукашэнка. Кожны тыдзень ягоная «самазанятасць» прыносіць краіне мільённыя страты. Кожны тыдзень праз яго звальняюць сумленных людзей і знішчаюць сумленныя бізнесы. Кожны тыдзень праз яго беларусы вымушаныя пакідаць краіну і вывозіць свае кампаніі, бо часам гэта адзіны спосаб працаваць і зарабляць», – напісала ў ТК Святлана Ціханоўская.

яс