Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Першыя вакцыны ад каранавіруса могуць трапіць у Польшчу яшчэ сёлета

15.12.2020 15:18
Польшча заключыла кантракты на пастаўку больш чым 60 мільёнаў дозаў вакцыны з 6 рознымі кампаніямі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў, што першыя вакцыны супраць каранвіруса Sars-Cov-2 з'явяцца на польскім рынку яшчэ сёлета.

Рада Міністраў Польшчы прыняла пастанову аб Нацыянальнай праграме вакцынацыі супраць каранавіруса. Мэтай праграмы зʼяўляецца дасягненне папуляцыйнай устойлівасці і абмежаванне захворвання COVID-19. Паводле пастановы, прышчэпкі ў Польшчы павінны быць бясплатнымі і добраахвотнымі.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што краіна чакае рашэння Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках, пасяджэнне якога адбудзецца раней, чым было абвешчана :

-Дзякуючы ўмяшанню прэм’ера Польшчы падчас саміту ЕЗ, пасяджэнне Еўрапейскага агенцтва па леках, адбудзецца значна раней чым планавалася. Адпаведна, магчыма ўжо сёлета першыя дозы вакцыны з’явяцца ў Польшчы. Гэта таксама залежыць ад таго, ці вытворца зможа эфектыўна ўкласці лагістычны ланцуг.

Польшча заключыла кантракты на пастаўку больш чым 60 мільёнаў дозаў вакцыны з 6 рознымі кампаніямі. Урад Польшчы выдаткаваў на закупку вакцыны ўжо больш за 650 млн еўра.

Масавая вакцынацыя палякаў пачнецца ў студзені. На першым этапе прышчэпку ад каранавіруса змогуць зрабіць медыкі і сталыя людзі.

iar/эж