Беларуская Служба

Палякі прыхільна ставяцца да мігрантаў

22.02.2021 17:18
Большасць палякаў не лічыць мігрантаў пагрозай для грамадства і дзяржавы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Sharkshock

Пераважная большасць палякаў не бачыць пагрозы з боку мігрантаў –вынікае з даследавання, праведзенага для Высокага камісара ААН па справах уцекачоў. Вынікі і адказы на ўсе пытанні падсумоўвае ў сённяшнім выданні Rzeczpospolita. Зараз прыхільна да мігрантаў ставіцца 77% палякаў, хаця яшчэ тры гады таму гэты паказчык складаў 53%. А яшчэ раней быў больш нізкі. Паводле адмыслоўцаў, гэта вынік таго, што тэма мігрантаў перастала быць галоўнай тэмай палітычнага змагання.

У 2015 годзе, калі міграцыйны крызіс у Еўропе дасягнуў піку, вельмі лёгка было гуляць эмоцыямі палякаў, якія дагэтуль жылі ў досыць монаэтнічнай дзяржаве. Аказалася, што мігранты, якія прыехалі ў Польшчу, не нясуць пагрозы для краіны. Больш за тое, палова апытаных лічыць, што мігранты ўбагачаюць польскую культуру і спрычыняюцца да большай адкрытасці саміх палякаў. У параўнанні з мінулымі гадамі значна зменшыўся паказнік палякаў, якія баяцца страіць працы з-за мігрантаў. Іх колькасць упала да 21%.

З апытання вынікае, што палякі ааказаліся вельмі эмпатычынымі. Большасць мяркуе, што ўцекачам трэба даць прытулак з прычыны вайны ці складанай сітуацыі на радзіме. Амаль 80% палякаў лічыць, што неабходна ствараць праграмы, якія дапамогуць мігрантам лепш акліматызавацца ў новым асяроддзі. Сярод такіх паслуг самы вялікі націск кладзецца на моўныя курсы, доступ да адукацыі ды дапамогу са знаходжаннем працы. Справаздачу пра адносіны палякаў да мігрантаў публікуе ў сённяшнім нумары газета Rzeczpospolita.