«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы паводле артыкула 108 КПК у сувязі з непасрэдным падазрэннем у здзяйсненні злачынства затрыманыя Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута», – паведамляе рэжымнае агенцтва БелТА.
У паведамленні таксама гаворыцца, што поўная інфармацыя будзе прадастаўленая пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Нагадаем, што затрыманне старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва стала вядома ўчора.
Таксама ў панядзелак стала вядома, што знікла сувязь з палітолагам, літаратуразнаўцам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Фядутам. Ён знаходзіўся ў Маскве і перастаў выходзіць на сувязь з жонкай.
вс