Ідэяй газаправоду было спалучэнне Польшчы і Нарвегіі, каб у польскую дзяржаву трапляла больш газу са скандынаўскай краіны. Такім чынам была б магчымая дыверсіфікацыя паставак і частковая адмова ад расійскага паліва. Зараз можа аказацца, што перамовы з Расіяй трэба будзе ўзнавіць, а гэта ўсё адбываецца на фоне змагання за блакаду будаўніцтва Паўночнага патоку 2. Завяршэнне будовы першай трубы гэтага трубаправоду абвесціў на Эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу Уладзімір Пуцін.
Польшча з самога пачатку пабудовы Паўночнага патоку была супраць. Паводле польскіх палітыкаў, гэты газаправод спрычыніцца да большай залежнасці Еўропы ад Расіі і маргіналізацыі ролі Украіны, якая зараз транспартуе большую частку расійскага газу. Увагі на гэта не звярнула аднак Нямеччына, якая павінна быць галоўным бенефіцыярам Паўночнага патоку 2. Сваё стаўленне да гэтага пытання змянілі і ЗША, якія адмовіліся ад санкцый за газаправод, магчыма, з мэтай палепшыць сапсаваныя Трампам адносіны з Берлінам.
На гэтым фоне дацкая Апелацыйная камісія па пытаннях асяроддзя і харчавання заблакавала будаўніцтва альтэрнатыўнай трубы – з Польшчы ў Нарвегію, якая нібыта пагражае навакольнаму асяроддзю Даніі. Паводле камісіі, прапанаваныя меры забеспячэння месца пражывання грызуноў і кажаноў, якія знаходзяцца пад аховай, недастатковыя, што можа спрычыніцца да іх вымірання і міграцыі. Такім чынам, кажаны і грызуны могуць спрычыніцца да таго, што Польшча будзе зноў вымушана арганізаваць перамовы з Расіяй пра пастаўкі газу, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
аев