Брытанская паліцыя арыштавала адзінаццаць чалавек у сувязі з расісцкімі допісамі ў сацсетках, якія з'явіліся пасля фіналу Еўра -2020. Пасля таго, як трое чарнаскурых гульцоў зборнай Вялікабрытаніі прапусцілі пенальці ў матчы супраць Італіі, на іх у Інтэрнэце разлілася хваля нянавісці.
Сярод затрыманых адна жанчына. І гэта толькі пачатак, бо расследаванне вядзецца ўжо ў дачыненні да 35 акаўнтаў у сацыяльных сетках.
Паліцыя запытала ў інтэрнэт-аператараў інфармацыю аб уладальніках яшчэ 50 акаўнтаў. Акрамя таго, нянавісць вылілася з прыкладна 120 акаўнтаў за мяжой. Іх аўтары таксама будуць адказваць за гэта.
Марк Робертс следчы, якi расследуе злачынствы звязаныя з футболам, сказаў BBC, што расісты павінны ўлічваць тое, што ім пагражаюць не толькі крымінальныя санкцыі, але таксама можа іх закрануць сацыяльны астракізм. «Такіх людзей звальняюць з працы, не прымаюць універсітэты», – сказаў паліцыянт.
яс