Беларуская Служба

Хрысціянскія канфесіі ўсходняга абраду святкуюць Раство Хрыстова

07.01.2022 17:30
7 студзеня праваслаўныя вернікі, а таксама іншыя хрысціянскія канфесіі ўсходняга абраду святкуюць Раство Хрыстова – адно з важнейшых рэлігійных святаў.
Аўдыё
  • 7 студзеня праваслаўныя вернікі, а таксама іншыя хрысціянскія канфесіі ўсходняга абраду святкуюць Раство Хрыстова – адно з важнейшых рэлігійных святаў.
 .
Ілюстрацыйнае фота. stringfixer.com/

Для вернікаў гэтыя дні – час надзеі і вялікага цуду.

У Польшчы найбольш людзей святкуюць Раство 7 студзеня на Падляшшы, дзе знаходзіцца больш праваслаўных прыходаў краіны. Да ўрачыстага святкавання Раства праваслаўныя вернікі рыхтуюцца саракадзённым постам (з 28 лістапада – па 6 студзеня), які называецца Піліпаўкай. Калядныя святы («Святкі») працягваюцца з 7 па 17 студзеня.

Мітрапаліт Сава, кіраўнік Праваслаўнай Царквы ў Польшчы звярнуўся да вернікаў.

– Хрыстос нарадзіўся. Неба і зямля яднаюцца сёння. "Хрыстос нараджаецца. Бог ступае на Зямлю, а чалавек скіроўваецца да неба". Гэтыя словы выказаныя праз вялікага айца нашай царквы Яна Хрысціцеля. Гэтая вялікая божая таямніца. Бог прыйшоў на зямлю ў целе. Хрыстос нарадзіўся ў беднай пячоры ў Віфлееме ў начной цішы. Тым самым паказаў узор сваёй вялікай пакорлівасці. Божы анёл абвясціў, што недзе ў горадзе Давіда нарадзіўся вам збавіцель – Ісус Хрыстос. Хор нябесны заспяваў «Слава ў вышыні Богу, і на зямлі мір, у людзях блаславенне». Свет асэнсаваў вялікую таямніцу Бога, зямля напоўнілася хвалой і радасцю. Браты і сёстры, Хрыстос нарадзіўся, каб чалавек мог у ім спаткаць сябе, іншага чалавека і самога Бога.

Мітрапаліт Сава звярнуў увагу, што секулярызацыя жыцця і ўплыў пандэміі ўплываюць на тое, што вера слабее, а некаторыя людзі і ўвогуле страчваюць яе.

– Народы жывуць у нявызначанасці заўтрашняга дня, свет поўны трывогі, у многіх краінах парушаецца сацыяльны лад, таксама парушаюцца асновы здаровага царкоўнага жыцця. Аднак давайце ўсведамляць, што Хрыстос ужо больш за дваццаць стагоддзяў кіруе Царквой, загінулі імперыі, культуры, філасофскія і ідэалагічныя сістэмы, а Святы Дух заўсёды Царкву ўмацоўваў і ўмацоўвае сёння.

У Беларусі хрысціянскі рытуал святкавання Калядаў шчыльна пераплецены з народнай святочнай традыцыяй. Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі – у вечар перад старым Новым годам, посная (галодная, вадзяная) – перад Вадохрышчам.

Пасля Раства было прынята хадзіць у госці, калядаваць, спяваць калядныя песні, моладзь варажыла на будучыню. Што, да слова, не ўхваляе царква, але народная традыцыя захавала гэтыя абрады.

вх