Беларуская Служба

Расія вызначаная як найбольшая і непасрэдная пагроза для NATO

30.06.2022 14:58
Яшчэ напярэдадні саміту NATO чакалася, што ён будзе пераломным. Сапраўды, так сталася.
Аўдыё
  • Расія вызначаная як найбольшая і непасрэдная пагроза для NATO
Енс СтолтэнбергPAP/EPA/ZIPI

У новай стратэгічнай канцэпцыі, прынятай учора на саміце, Расія была вызначаная як найбольшая і непасрэдная пагроза для Паўночнаатлянтычнага альянсу. Гэта каардынальная змена, таму што яшчэ дзесяць гадоў таму Расію называлі стратэгічным партнёрам.

Другім пераломным пунтам стала згода на далучэнне да альянсу Швецыі і Фінляндыі.
Акрамя таго, краіны-чальцы падкрэслілі, што, на іх думку, Расія наўмысна пагоршыла харчовы і энэргетычны крызіс, які закрануў мільярды людзей ва ўсім свеце, у тым ліку сваімі ваеннымі дзеяннямі.

У сувязі з гэтым лідары прынялі новую стратэгічную канцэпцыю, якая вызначае тры асноўныя задачы NATO: стрымліванне і абарона, прадухіленне крызісаў і кіраванне імі, бяспека.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг анансаваў чарговы пакет падтрымкі Украіны.

-Мужнасць украінцаў і ўкраінскіх узброеных сіл натхняе ўвесь свет, а краіны NATO падтрымліваюць Украіну. Сёння мы сустракаемся ў адказны момант, і саміт у Мадрыдзе – наватарскі. Прынятыя тут рашэнні паўплываюць на нашу бяспеку ў наступнае дзесяцігоддзе і дазволяць Еўропе і Паўночнай Амерыцы захаваць сілу альянсу, бяспеку нашых краін і супрацоўніцтва з партнёрамі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што рашэнні, прынятыя ўчора падчас саміту NATO ў Мадрыдзе, з’яўляюцца паразай Пуціна і Расіі. Ён звярнуў увагу на рашэнне аб узмацненні ўсходняга флангу альянсу, а таксама на будучае далучэнне Швецыі і Фінляндыі.

-Калі Уладзімір Пуцін вырашыў напасці на Украіну, каб пашыраць рускі мір, узмацняць магутнасць Расіі, то тут ён расчараваўся. NATO аказалася ўпэўненым і, галоўнае, рашучым. Калі ён хацеў паслабіць NATO у выніку яго слабасці ў дачыненні да агрэсіі на Украіну, то, па-першае, ён сустрэўся з адзінствам. Па-другое, краіны, якія стагоддзямі былі нейтральнымі, як Швецыя, далучаюцца да Паўночнаатлантычнага альянсу, вельмі сур’ёзна яго ўзмацняючы. Таму ўся гэтая сітуацыя несумненна з’яўляецца паразай Расіі.
На саміце было адзначана, што «NATO будзе працягваць абараняць сваё насельніцтва і кожны сантыметр тэрыторыі альянсу...». Альянс таксама будзе ўмацоўваць сваю энергетычную бяспеку.

NATO афіцыйны прызнала Беларусь саўдзельніцай вайны ва Украіне. Альянс заявіў, што Беларусь абавязаная спыніць свой саўдзел у вайне. Кіраўнік НАУ Павал Латушка звярнуўся з гэтай нагоды да беларускіх вайскоўцаў.

-30 краін свету адмовіліся слухаць Лукашэнку і занялі па ім канкрэтную пазіцыю. Таму пятляйце, ці не пятляйце, але рэжым Лукашэнкі з’яўляецца саўдзельнікам вайны і будзе несці адказнасць за свае ваенныя злачынствы. А для беларускім вайскоўцаў прыйшоў час зразумець: вы альбо раздзеліце з Лукашэнкам гэтую адказнасць, альбо будзеце тымі, хто дапаможа яго да яе прыцягнуць. Зброя ў вас ёсць, выбар – таксама.

НАТА накіруе больш войска на ўсходні фланг. Неўзабаве колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе можа скласці каля ста тысяч. Будуць размешчаныя штабы, тэхніка і зброя, новыя склады, а таксама будзе больш войскаў, батальёны ў некаторых краінах будуць ператвораныя ў брыгады. У Польшчы будзе створанае пастаяннае амерыканскае камандаванне.

ав