Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Дапамога Украіне – гэта наш абавязак, вызначаны нашай гісторыяй

13.08.2022 19:11
"Мы спыняем гэты марш зла, з аднаго боку, падтрымліваючы Украіну, а з другога боку, ствараючы моцную польскую армію". 
Szef MON: silne Wojsko Polskie jest gwarancją bezpieczeństwa naszej ojczyzny
Szef MON: silne Wojsko Polskie jest gwarancją bezpieczeństwa naszej ojczyznyTwitter.com/@MON_GOV_PL

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падчас удзелу ў ваенным пікніку з нагоды Дня Войска Польскага і 102-й гадавіны Варшаўскай бітвы, адзначыў, што дапамога ўкраінцам – гэта абавязак палякаў, які вынікае з гістарычнага досведу Польшчы:

-Увесь вольны свет мае задачу спыніць гэты марш зла. Мы спыняем гэты марш зла, з аднаго боку, падтрымліваючы Украіну, а з другога боку, ствараючы моцную польскую армію. І ў гэтым надзвычай важная роля ўсіх нас – каб польскае войска станавілася ўсё мацнейшым. Мы тут, у Осаве, адкрылі ваенны пункт. Заклікаю ўсіх, хто яшчэ не вызначыўся, чым хоча займацца ў будучыні, запісвацца ў Войска Польскае.

102-гадавіна пераможнай Варшаўскай бітвы і адпаведна Дзень Войска Польскага будзе адзначацца ў панядзелак, 15 жніўня.

iar/эж

Прэм'ер Польшчы: Варшава перадала Украіне свае танкі

25.04.2022 23:01
Узамен Польшча атрымала тэхніку ад Вялікабрытаніі.

Перадача зброі Украіне не аслабіла Польшчу

11.08.2022 09:11
Перадаючы ваенную тэхніку Украіне, мы не зрабілі нічога, што магло б аслабіць нашу абарону і парушыць гарантыі бяспекі, заявіў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.