Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія перавозілі нелегальных мігрантаў

28.09.2022 14:26
.
.Памежная служба/Твітэр

У Ніжняй Сілезіі супрацоўнікі памежнай службы затрымалі адзінаццаць замежнікаў; дзевяць з іх - нелегальныя імігранты. Яшчэ двое, украінец і беларус, перавозілі імігрантаў з усходняй Польшчы да мяжы з Германіяй.

У аўторак у Згажэльцы памежнікі спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль у цэнтры горада. Кіраваў транспартным сродкам 25-гадовы грамадзянін Украіны. Пасажырамі ўкраінца былі пяць мужчын, як высветлілася, грамадзяне Сірыі ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў. Замежнікі заявілі, што грамадзянін Украіны павінен быў вывезці іх у Германію. У выніку праверкі законнасці знаходжання ўстаноўлена, што сірыйцы знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы без дзейнай візы або іншага сапраўднага віду на жыхарства, які дае права на ўезд і знаходжанне ў Польшчы. Іх затрымалі.

Таксама быў арыштаваны кіроўца транспартнага сродку, які паведаміў афіцэрам, што ён забраў сірыйцаў з аднаго месца ў Падляшскім ваяводстве і павінен быў даставіць іх у месца, дзе ім будзе зручна перасякаць мяжу.

Яшчэ адну групу з пяці замежнікаў затрымалі супрацоўнікі памежнай заставы ў Легніцы. Аўтамабілем кіраваў 20-гадовы грамадзянін Беларусі, які перавозіў чатырох пасажыраў. Гэта грамадзяне Сірыі ва ўзросце 25-42 гадоў, якія не мелі пры сабе дакументаў на законны ўезд і знаходжанне на тэрыторыі дзяржаў Шэнгенскай зоны. У сувязі з незаконным знаходжаннем у краіне сірыйцаў затрымалі. Беларуса ж затрымалі за арганізацыю перасячэння дзяржаўнай мяжы іншымі асобамі насуперак правілам.

Пад Сувалкамі 38-гадовы беларус перавозіў 14 нелегалаў у багажніку буса. 

ав