Беларуская Служба

Украіна двое сутак запар наносіла ўдары беспілотнікаў па Расіі

07.05.2025 13:43
Мінулай ноччу беспілотнікі выбухнулі ў Мардовіі, а таксама ў Тульскай, Яраслаўскай і Маскоўскай абласцях. Днём раней украінскія атакі паралізавалі працу некалькіх расійскіх аэрапортаў.
- Warmate    WB Group
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group крыніца: WB Group

Двое сутак Украіна наносіць масіраваныя ўдары беспілотнікаў па Расіі. Мінулай ноччу беспілотнікі выбухнулі ў Мардовіі, а таксама ў Тульскай, Яраслаўскай і Маскоўскай абласцях. Днём раней украінскія атакі паралізавалі працу некалькіх расійскіх аэрапортаў.

Расійскія сайты паведамляюць, што ўкраінскія беспілотнікі выбухнулі ў раёне падмаскоўнай Кубінкі. Там размешчана авіябаза расійскіх шматмэтавых знішчальнікаў.

Інфармацыю часткова пацвердзіў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Чыноўнік напісаў у інтэрнэце, што ў раёне сталіцы было збіта дзевяць беспілотнікаў.

Некалькі разоў ноччу беспілотнікі атакавалі зброевы завод, размешчаны ў Туле. Партал «Медуза» вызначыў, што там выпускаюцца рэактыўныя артылерыйскія сістэмы «Град», «Смерч» і «Ураган». Расійскія незалежныя СМІ паведамляюць, што прынамсі ў 30 расійскіх гарадах з-за налётаў беспілотнікаў былі адключаныя сігналы мабільнай сувязі і інтэрнэту.

IAR/Мацей Ястжэмбскі/яс