Беларуская Служба

ЕС просіць бежанцаў не прарывацца праз турэцка-грэчаскую мяжу

07.03.2020 16:03
Анкара больш не ўмее ўтрымліваць іх на сваёй тэрыторыі - заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган.
Imigranci na granicy grecko-tureckiej
Imigranci na granicy grecko-tureckiejPAP/EPA/ORESTIS PANAGIOTOU

Еўрапейскі Саюз звяртаецца да бежанцаў з просьбай не прарывацца праз мяжу паміж Турцыяй і Грэцыяй. Аб гэтым кіраўнік дыпламатыі ЕС распавёў пасля пазачарговай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Харватыі. Брусель абвясціў пра арганізацыю ў чэрвені канферэнцыі донараў для Сірыі.

Дэкларацыі і папярэджанні ЕС з'яўляюцца вынікам міграцыйнага крызісу на турэцка-грэчаскай мяжы, дзе натоўпы імігрантаў спрабуюць трапіць у Еўрапейскі Саюз.
Паводле звестак СМІ, грэчаская памежная служба выкарыстоўвае вадамёты, слезацечны газ і дым, каб адпудзіць імігрантаў.

28 лютага прэзідэнт Турцыі заявіў, што адкрывае мяжу для імігрантаў, якія жадаюць трапіць у Еўропу, паколькі Анкара больш не ўмее ўтрымліваць іх на сваёй тэрыторыі з улікам перспектывы новай хвалі бежанцаў пасля ўзмацнення баявых дзеянняў на паўночным захадзе Сірыі.

Рэджэп Таіп Эрдаган таксама абвінаваціў Еўрасаюз у выкарыстанні імігрантаў у якасці палітычнага інструмента.

яс