Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі Касцёл адзначае Дзень дапамогі Касцёлу на ўсходзе

06.12.2020 09:40
З гэтае нагоды адбылася адмысловая Імша ў базіліцы Святога Крыжа ў Варшаве, і яе ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які зараз знаходзіцца на выгнанні ў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/FR4ANCO SILVI

У каталіцкім Касцёле ў Польшчы сёння адзначаецца XXI Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на ўсходзе. З гэтае нагоды адбылася адмысловая Імша ў базіліцы Святога Крыжа ў Варшаве, і яе ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які зараз знаходзіцца на выгнанні ў Польшчы.

Дырэктар Бюро групы дапамогі касцёла на ўсходзе пры Канферэнцыі епіскапату Польшчы ксёндз Лешак Крыжа звяртае ўвагу на тое, што з-за пандэміі сёлета збор дапамогі мае іншы характар:

-Існуе магчымасць дапамагчы праз інтэрнэт-перавод на адмысловым сайце. Сённяшні дзень я называю «днём узаемнага абмену дарамі». Тут, у Польшчы мы збіраем дапамогу, а яны, там – за нашай усходняй мяжой, ва ўсіх касцёлах адбываюць малітвы, за тых, хто ім дапамагае.

Сродкі, сабраныя для Касцёлу на ўсходзе, выдаткоўваюцца на розныя мэты. Гэта, сярод іншага, будаўніцтва новых храмаў, рэстаўрацыя старых касцёлаў і катэхізісных залаў і г.д.

З нагоды Дня дапамогі касцёлу на ўсходзе цікава прыгадаць, што за ўсходняй мяжой служаць 198 ксяндзоў, 387 манахаў-ксяндзоў, 320 манашак і 40 манахаў з Польшчы.

iar/эж