У Магілёве міліцыя канфіскавала з кватэры рэчы з нацыянальнай сімволікай. Прычынай для агляду жытла Аляксея Барысава міліцыянты назвалі «прафілактычныя меры па недапушчэнні парушэння артыкула 23.34». Яны забралі два бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі, кубак з «Пагоняй», а таксама камп'ютарную тэхніку, тэлефон, улёткі з перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, паштоўкі і плакаты.
Да іншага магілёўца Івана Яршова, міліцыянты прыйшлі на агляд з-за таго, што на гаўбцы вісела бел-чырвона-белае адзенне.
Нязломная Ніна Багінская, сімвал беларускіх пратэстаў расказала нам, што ў яе бчб сцягі забіралі ўжо 9 разоў:
- Адзін сцяг унучка пашыла, унучкі сцяг забралі, потым забралі сцяг, які мне падарыў мужчына з раёна, а ўсяго з маіх рук у сукупе забралі 9 сцягоў. Я ўжо пашыла 10 сцяг і збіраюся з ім выхадзіць.
яс