Калегія выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША афіцыйна пацвердзіла перамогу Джо Байдэна. Кандыдат ад дэмакратаў пасля прысуджэння яму перамогі ў штаце Каліфорнія атрымаў неабходныя 270 галасоў выбаршчыкаў. Джо Байдэн перамог дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа. Чакаецца, што прысяга новага прэзідэнта адбудзецца ў студзені наступнага года.
У лістападзе неафіцыйна паведамлялася пра 306 галасоў за Джо Байдэна. У 2016 годзе таксама 306 галасоў афіцыйна атрымаў Дональд Трамп. Джо Байдэн падкрэсліў, што ў дзейнага прэзідэнта няма іншага выбару, акрамя як прызнаць сваю паразу:
-Прэзідэнт Трамп назваў сваю перамогу ў 2016 годзе зруйнавальнай. Паводле яго мерках, гэтыя лічбы ясна паказвалі перамогу тады і гэтак жа ярка пацвярджаюць яе цяпер. Калі хтосьці не ведаў раней, то цяпер ён дакладна ведае тое, што б'ецца глыбока ў сэрцах амерыканцаў – гэта дэмакратыя, права быць пачутым, права лічыць галасы выбарцаў, якія абіраюць лідара нацыі.
Джо Байдэн у сваім выступе таксама заявіў, што адной з найважнейшых задач яго прэзідэнцтва стане барацьба з пандэміяй каранавіруса. Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн нагадаў, што колькасць ахвяр Covid-19 у ЗША перавысіла 300 тысяч чалавек.
iar/эж