У рамках гэтай праграмы, заснаванай на літаратуры на спартыўную тэматыку, у футбольных клубах па ўсёй краіне праводзяцца кніжныя майстар-класы. Гэта таксама розныя мерапрыемствы, звязаныя са спортам і чытаннем, падчас матчаў лігі на футбольных стадыёнах.
«Кніжны стадыён» складаецца з двух ключавых элементаў. Першы элемент – гэта майстар-класы, якія па сутнасці накіраваны да дзяцей і моладзі, якія займаюцца спортам або хочуць займацца ім прафесійна ў будучыні. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі, якія трэніруюцца ў спартыўных клубах, кажа Себасцьян Новак з Інстытута кнігі.
- Падчас гэтых майстар-класаў вядучыя пачынаюць размову, абмяркоўваючы літаратурныя пытанні, засяроджваючыся на кнігах пра спорт. Яны абмяркоўваюць тэмы, якія выходзяць далёка за рамкі біяграфій канкрэтных спартсменаў або за рамкі тэмы футбола, таму што яны абмяркоўваюць такія рэчы, як імкненне да мэтаў, імкненне да сваёй мары, канструктыўную крытыку і г.д. І пры абмеркаванні гэтых тэм яны выкарыстоўваюць прыклады з біяграфій вядомых спартсменаў або кніг пра тэхніку ці ўдасканаленне сябе ў гэтым канкрэтным відзе спорту.
Гэта адна частка. Другая частка – гэта мерапрыемствы на футбольных стадыёнах. Там доступ не абмяжоўваецца дзецьмі з футбольных клубаў, запрашаюцца ўсе футбольныя заўзятары. Себасцьян Новак тлумачыць, што там прапануюць не толькі кнігі пра спорт, але і літаратуру з падобным, дынамічным, цікавым зместам, але не абавязкова строга звязаную са спортам:
– Першы элемент, які прыцягвае ўвагу, гэта футбольныя трукі. Футбольныя трукі выконвае чэмпіён свету футбольнага фрыстайлу Павал Скура, які ўдзельнічае ў праекце з самага пачатку. Гэта ўжо другое выданне гэтага праекта, і падчас выканання розных трукаў Павал часам робіць рэчы, якія літаральна супярэчаць законам гравітацыі. Ён таксама выкарыстоўвае кнігі. У самой зоне на стадыёне дзеці маюць магчымасць паўдзельнічаць у спаборніцтвах, заснаваных на ведах пра футбольныя клубы ці спартыўныя клубы ў цэлым. Яны маюць магчымасць пагутарыць з людзьмі, якія добра разбіраюцца ў літаратуры і могуць прапанаваць нешта цікавае на свой густ. Вядома, там ёсць шмат спартыўных кніг, у тым ліку біяграфіі спартсменаў, якія прыцягваюць чытачоў сваімі вокладкамі са здымкамі вядомых спартсменаў. Гэта таксама працуе як магніт. Але на самой справе гаворка ідзе пра тое, каб паказаць маладым, патэнцыйным чытачам, або тым, хто чытае рэдка або чытаў раней, што кнігі ідэальна падыходзяць для жыцця, напоўненага трэніроўкамі. Такім чынам, гэта свайго роду прынада, а потым мы ідзем далей і прапануем назвы, якія могуць быць менш відавочнымі, але мы проста хочам прыцягнуць увагу да таго факту, што кнігі існуюць у свеце. У нашым свеце прасоўвання літаратуры мы думаем, што ўсе ведаюць пра існаванне кніг. Але на самой справе, калі мы пачынаем кампанію па папулярызацыі літаратуры і чытання, раптам аказваецца, што гэта зусім не так відавочна.
Ідэя праекту «Кніжны стадыён» узнікла ў выніку назірання за даследаваннямі аб дзіцячым чытанні.
- Даследаванні, якія мы рэгулярна заказваем як Інстытут кнігі, паказваюць, што нават калі дзеці чытаюць з бацькамі, а потым чытаюць самастойна, найбольшы адток маладых чытачоў адбываецца ва ўзросце ад дзевяці да адзінаццаці гадоў. Гэта час, калі людзі перасякаюць мяжу паміж дзяцінствам і падлеткавым узростам, і асабліва хлопчыкі шукаюць больш дынамічныя заняткі, такіх як кампутарныя гульні ці спорт. Таму мы вырашылі, што было б варта прапанаваць нешта, кампанію папулярызацыі чытання, каб спыніць адыход ад літаратуры сярод моладзі і паказаць ім, што кнігі настолькі разнастайныя і цікавыя, што незалежна ад іх інтарэсаў, ладу жыцця ці захапленняў, заўсёды знойдзецца адпаведная для іх кніга.
Себасцьян Новак з Інстытута кнігі гаворыць, што праект «Кніжны стадыён» скіраваная таксама на бацькоў, але з націскам на мужчын, бо яны па статыстыцы чытаюць менш, а з іншага боку часцей спадарожнічаюць дзецям на стадыёнах.
ав
слухайце аўдыё