Беларуская Служба

Генштаб Украіны інфармуе аб актывізацыі расійскіх абстрэлаў гарадоў і населеных пунктаў

09.10.2022 09:18
Праціўнік працягвае парушаць нормы міжнароднага гуманітарнага права, а таксама агульнапрынятыя прынцыпы і звычаі вядзення вайны. 
Ілюстрацыйны здымакEPA/ATEF SAFADI Dostawca: PAP/EPA.

Генштаб Украіны паведаміў пра актывізацыю расійскіх абстрэлаў гарадоў і населеных пунктаў, а таксама грамадзянскай інфраструктуры.

За мінулыя суткі акупанты нанеслі тры ракетныя ўдары па грамадзянскіх аб'ектах. Расійская авіяцыя 26 разоў бамбіла нашы гарады. Яны 75 разоў абстралялі населеныя пункты з рэактыўных сістэм залпавага агню. Мінулай ноччу расіяне бесперашкодна бамбілі жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры Запарожжа. Пастаянна паступае новая інфармацыя аб пацярпелых. Аднак ужо вядома, што ёсць дзясяткі забітых і параненых. Акрамя Запарожжа бамбілі больш за 30 гарадоў.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку начнога бамбавання Запарожжа на паўднёвым усходзе краіны загінулі 12 чалавек. Прэс-сакратар штаба Аляксандр Штупун падкрэсліў, што Запарожжа было адным з аб'ектаў расійскага абстрэлу, і колькасць ахвяр, верагодна, будзе большай.

Апошнія дні Запарожжа падвяргаецца жорсткім ракетным абстрэлам праціўніка. Перад вайной у горадзе было каля 720 тысяч жыхароў, гэта сталіцай вобласці на паўднёвым усходзе краіны.

30 верасня расійскія ўлады незаконна абвясцілі пра анексію той часткі рэгіёну, якая была акупаваная ў выніку расійскага ваеннага ўварвання. Анексіі папярэднічалі незаконныя і сфальсіфікаваныя псеўдарэферэндумы.

ПР/юл