Міністр абароны ЗША запэўніў Украіну аб працягу вайсковай дапамогі. Лойд Осцін прыняў удзел у дыстанцыйным паседжанні Кантактнай групы па абароне Украіны, якая аб'ядноўвае каля 50 краін, якія аказваюць украінцам ваенную падтрымку:
- Крэмль па-ранейшаму спадзяецца, што мы канчаткова страцім зацікаўленне Украінай і наша падтрымка зменшыцца. Між тым, кантактная група застаецца рашучай і непахіснай. Без сумневу, Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму стаяць на баку Украіны, і Амерыка будзе працягваць падтрымліваць Украіны ў змаганні з імперскай агрэсіяй Пуціна. Гэта правільны падыход, які таксама ў інтарэсах нашай нацыянальнай бяспекі.
Міністр абароны заявіў, што Злучаныя Штаты Амерыкі акажуць кароткатэрміновую і доўгатэрміновую падтрымку Украіне, нават калі ў адміністрацыі прэзідэнта Байдэна скончацца грошы.
Аднак Лойд Осцін прама не паясніў, што гаворка ідзе пра пакет ваеннай дапамогі на суму больш за 95 мільярдаў долараў для Украіны і іншых хаўруснікаў, які затрымаўся ў кантраляванай рэспубліканцамі Палаце прадстаўнікоў ЗША.
IAR/аз