Амерыканскі лідар папрасіў Кангрэс зацвердзіць выдаткі на гэтую справу.
Выданне Politico атрымала дакумент, які Белы дом накіраваў у Кангрэс. Яго сапраўднасць журналістам пацвердзілі два дарадцы Кангрэса. У дакуменце згадваецца новы транш экстраннага фінансавання Пентагона. Дзякуючы ёй Пентагон зможа пастаўляць Украіне зброю і вайсковую тэхніку. Большая частка падтрымкі - дзве траціны - будзе накіравана на папаўненне амерыканскіх запасаў зброі.
Паводле Politico, Белы дом хоча, каб Кангрэс прыняў новы пакет падтрымкі Ўкраіны ў наступным месяцы, перш чым Джо Байдэн пакіне пасаду. Цяперашняя адміністрацыя баіцца, што пераемнік Байдэна Дональд Трамп зменіць палітыку ЗША ў дачыненні да Украіны і спыніць фінансавую падтрымку Кіева.
ПР/юл