Кая Калас падчас візіта заявіла, што яе паведамленне яснае: Еўрапейскі саюз хоча, каб Украіна выйграла гэтую вайну.
«Мы зробім для гэтага ўсё магчымае», — падкрэсліла яна.
Еўрапарламент на пасяджэнні 27 лістапада зацвердзіў новы склад Еўракамісіі на чале з Урсулай фон дэр Ляен. Новая Еўракамісія пачне працу 1 снежня.
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у пятніцу, 29 лістапада, афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы былому прэм'ер-міністру Партугаліі Антоніу Кошту.
вх