Ніякія меры прымусу да грамадзян Украіны, якія знаходзяцца за мяжой, прымяняцца не будуць, заявіў міністр нацыянальнай еднасці Украіны Аляксей Чарнышоў. Падчас сустрэчы з украінскай грамадой у Варшаве палітык адзначыў, што гэта датычыцца ў тым ліку мужчын прызыўнога ўзросту.
Аляксей Чарнышоў дадаў, што вяртанне грамадзянаў павінна быць добраахвотным, а ўрад у Кіеве парадуецца поспехам украінцаў за мяжой:
- Ні пры якіх абставінах не будзе выкарыстоўвацца прымус і прымусовыя дзеянні. Я гэта гарантую. Не трэба маніпуляваць фактамі. У нас хапае маніпуляцый, мы ахвяры варожай прапаганды. Рашэнне аб вяртанні павінна быць цалкам добраахвотным.
Паводле ацэнак украінскага міністэрства, цяпер за мяжой знаходзіцца ад 20 да 25 мільёнаў украінцаў. Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, цяпер у Польшчы іх паўтара мільёна, з якіх 988 тысяч знайшлі тут прытулак ад вайны і карыстаюцца часовай абаронай.
ав