Беларуская Служба

Дональд Трамп: Я не ведаю, што, чорт вазьмі, здарылася з Пуціным!

26.05.2025 09:15
«Мы размаўляем, а ён страляе ракетамі па Кіеву і іншым гарадах», – з раздражненнем сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп Foto: PAP/EPA/SARAH YENESEL

Дональд Трамп у нядзелю заявіў, што яму «зусім не падабаюцца» апошнія масіраваныя бамбардзіроўкі Кіева і іншых украінскіх гарадоў, і прызнаў, што «не ведае, што здарылася» з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт ЗША заявіў таксама, што разгледзіць магчымасць увядзення дадатковых санкцый супраць Расіі.

«Мне не падабаецца, што робіць Пуцін. Ён забівае шмат людзей, і я не ведаю, што, чорт вазьмі, здарылася з Пуціным. Я ведаю яго даўно, я заўсёды з ім ладзіў, але ён пасылае ракеты па гарадах і забівае людзей, і мне гэта зусім не падабаецца. Мы размаўляем, а ён страляе ракетамі па Кіеву і іншым гарадах», – з раздражненнем сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Ён прызнаў, што быў «вельмі здзіўлены» паводзінамі Пуціна, і сказаў, што «пабачым», якой будзе рэакцыя ЗША. На непасрэднае пытанне, ці разгледзіць магчымасць увядзення дадатковых санкцый, ён адказаў: «Безумоўна».

«Я не ведаю, што з ім такое. Што, чорт вазьмі, з ім здарылася, праўда? Ён забівае шмат людзей. Я не рады гэтаму», – паўтарыў амерыканскі лідар.

Раней расійскія бамбардзіроўкі асудзіў спецыяльны пасланнік па Украіне генерал Кіт Келaг, які абвінаваціў Расію ў парушэнні права ўзброенага канфлікту.

Паводле апошняй справаздачы Місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Украіне, у красавіку ў выніку расійскіх нападаў загінулі як мінімум 209 мірных жыхароў і 1 146 атрымалі раненні.

аз

Польшча зноў была прымушаная падняць у паветра баявыя самалёты

26.05.2025 08:40
Праз расійскую ракетную атаку па Украіне, польскія вайскоўцы таксама правялі неспакойную ноч.