Беларуская Служба

Сёння заканчваецца тэрмін ультыматуму, пастаўленага Трампам Пуціну

08.08.2025 08:19
Прэзідэнт ЗША пагражае санкцыямі.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/YURI GRIPAS / POOL

У пятніцу, 8 жніўня, заканчваецца тэрмін ультыматуму Дональда Трампа, пастаўлены Уладзіміру Пуціну. Прэзідэнт ЗША абвясціў, што ўвядзе новыя санкцыі супраць Расіі і яе партнёраў, калі Масква да сённяшняга дня не зробіць значных крокаў для спынення вайны з Украінай.

Пракрамлёўскія каментатары падкрэсліваюць, што санкцыі ЗША не пашкодзяць расійскай эканоміцы. Аднак апазіцыйныя СМІ згадваюць заявы Пуціна і яго паплечнікаў, якія сведчаць аб гатоўнасці Крамля да мірных перамоў. Гэта тычыцца, у прыватнасці, запланаванай сустрэчы Пуціна і Дональда Трампа.

Незалежныя каментатары таксама адзначаюць станоўчыя каментарыі прэзідэнта ЗША пасля сустрэчы яго пасланніка з Уладзімірам Пуціным. Дональд Трамп назваў маскоўскія перамовы вельмі добрымі. Поспех перамоваў Стыва Уіткафа ў Маскве быў адной з умоў, каб лідар ЗША ўстрымаўся ад увядзення новых санкцый. На думку некаторых каментатараў, гэтая ўмова была выкананая, і Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Дональдам Трампам на асабістай сустрэчы.

IAR/нг

Сустрэча Пуціна і Трампа можа адбыцца на наступным тыдні

07.08.2025 12:35
Падрыхтоўка сустрэчы ўжо вядзецца, але дакладная дата невядомая . Месца сустрэчы ўзгоднена, аднак будзе агучана пазней.